Марыя Карнеенка

Марыя Карнеенка
Род дзейнасці візуальная мастачка, фатографка
Дата нараджэння 1981
Месца нараджэння
Альма-матар

Марыя Карнеенка (нар. 1981, Гомель) — беларуская візуальная мастачка, якая працуе з фатаграфіяй, сучасным мастацтвам, калажам і мак’юментары[1]. Менеджарка беларускай фатаграфічнай пляцоўкі «FSh1» у Варшаве.

Раннія гады і адукацыя

Творчая дзейнасць

«На разломе часу»

Дэбютны фатаграфічны праект, паказаны ў межах праграмы «Маладая беларуская фатаграфія 2x2» у мемарыяльным музеі-майстэрні Заіра Азгура. Праект даследуе тэмы сям’і, сталення, памяці і міфалогіі. Фатаграфіі стварылі візуальны «часавы разлом» паміж мінулым і сучаснасцю.

Rattus Sapience

Праект узнік з шматгадовай цікавасці мастачкі да пацукоў і яе актывізму[2]. Ён уключае аналагавыя, лічбавыя і 3D-калажы, скульптуры, а таксама ілюстрацыі паводле ўласных эскізаў. Праект існуе ў некалькіх версіях:

  • RATS — пачатковая версія, адзначаная журы Blurring the Lines (2020).
  • Rattus Sapiens — мак’юментары-версія, прадстаўленая на міжнародных выставах.
  • Rattus Sapience — кніжная версія, выдадзеная TAMAKA (2025), з тэкстамі Таццяны Заміроўскай.

Выставы

  • 2018 — Фестываль школы фатаграфіі FSh1, Мінск
  • 2019 — На разломе часу, выстава «2x2», Мінск
  • 2020 — Rattus sapiens, Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва, Мінск
  • 2021 — Rattus sapiens, Riga Photomonth, Латвія
  • 2024 — Rattus sapiens, Święto Fotografii, Уроцлаў, Польшча[3]
  • 2024 — Rattus sapiens, Rise of Culture Festival, Жэшаў, Польшча[3]
  • 2025 — Rattus sapiens, групавая выстава «Тры шыўкі ад краю», Noc Muzeów, Duży Pokój, Варшава, Польшча[3]
  • 2025 — Rattus sapiens, Рыбніцкі фотафестываль, Польшча[3]

Узнагароды

  • 2020 — Спецыяльная адзнака журы Blurring the Lines
  • 2024 — Лаўрэатка фестывалю Święto Fotografii, Уроцлаў, Польшча[3]

Крыніцы

  1. В мире животных: Крысы захватывают человеческую цивилизацию (руск.). Bird In Flight (6 мая 2021). Праверана 22 ліпеня 2025.
  2. Rattus sapiens (руск.). kalektar.org. Праверана 22 ліпеня 2025.
  3. а б в г д Беларуская фатаграфія 2025: вялікі агляд . Беларуская Рада Культуры (28 красавіка 2025). Праверана 23 ліпеня 2025.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya