Марыя Крысціна Аўстрыйская
Марыя Крысціна Дэзірэ Генрыета Феліцытас Раньера фон Габсбург-Латарынгская (ням.: Maria Christina Désirée Henriette Felicitas Rainiera von Habsburg-Lothringen; 21 ліпеня 1858, Жыдлаховіцэ, Аўстрыйская імперыя — 6 лютага 1929, Мадрыд, Каралеўства Іспанія) — каралева-кансорт Іспаніі, другая жонка караля Іспаніі Альфонса XII, пасля яго смерці — рэгент Іспаніі да нараджэння свайго сына Альфонса XIII, а затым у гады яго маленства (з 1885 па 1902). БіяграфіяНарадзілася ў замку Грос-Зеелавіц каля Брно ў Маравіі ў сям’і эрцгерцага Карла Фердынанда і эрцгерцагіні Лізаветы. Па бацьку прыходзілася ўнучкай Карлу Людвігу Аўстрыйскаму, герцагу Цешэнскаму і Генрыеце Насаў-Вейльбургскай. У сям’і яе звалі Крысці. 29 лістапада 1879 года ў базіліцы Аточа ў Мадрыдзе адбылося вянчанне Марыі Крысціны з каралём Іспаніі Альфонсам XII. У іх было трое дзяцей. Каралева-ўдава і рэгент![]() Калі кароль памёр ад туберкулёзу 25 лістапада 1885 года, каралева была цяжарная трэцім дзіцем. Спадкаванне кароны залежала ад полу гэтага дзіцяці: калі б на свет з’явілася трэцяя дачка, на трон узышла б старэйшая. Трон быў абвешчаны вакантным да родаў, а каралева стала рэгентшай. 17 мая 1886 года нарадзіўся сын — Альфонс XIII. Да таго, як яму ў 1902 годзе споўнілася 16 гадоў, Марыя Крысціна працягвала выконваць рэгенцкія абавязкі. У 1929 годзе яна памерла ў каралеўскім палацы ў Мадрыдзе і пахавана ў Эскарыяле. Дзеці
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia