Марыя Лук’янаўна Біешу
Марыя Лук’янаўна Біе́шу (малд.: Maria Bieşu; 1935—2012) — савецкая малдаўская камерная спявачка, оперная спявачка (лірыка-драматычнае сапрана) і педагог. Народная артыстка СССР (1970). Герой Сацыялістычнай Працы (1990). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Малдовы (1968) Ленінскай прэміі (1982) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1974). БіяграфіяНарадзілася 3 жніўня 1935 года у сяле Валінцір (цяпер у Штэфан-Водскім раёне Малдовы). Скончыла школу ў родным сяле і ў 1951 годзе паступіла на факультэт агралесамеліярацыі сельскагаспадарчага тэхнікума ў горадзе Леова. Спявала ў самадзейнасці. У 1955 годзе была прынята без экзаменаў у Кішынёўскую дзяржаўную кансерваторыю (цяпер Акадэмія музыкі, тэатра і выяўленчых мастацтваў) у клас педагога С. Л. Зарыф’ян, у якой правучылася чатыры гады. Падчас вучобы, у 1958—1960 гадах выступала з аркестрам народных інструментаў Ансамбля песні і танца «Флуераш». Скончыла ў 1961 годзе Кішынёўскую кансерваторыю па класе П. А. Батэзат і адразу пасля дзяржаўных экзаменаў атрымала запрашэнне ў Малдаўскі тэатр оперы і балета ў Кішынёве. Член КПСС з 1979 года. Дэпутат Савета Нацыянальнасцяў Вярхоўнага Савета СССР 7—11-га скліканняў (1966—1989) ад Малдаўскай ССР[6]. З 1980 года выкладала ў Кішынёўскай кансерваторыі. З 1987 года старшыня Саюза музычных дзеячаў Малдовы. З 1992 года віцэ-прэзідэнт Міжнароднага саюза музычных дзеячаў (Масква). Марыя Біешу памёрла 16 мая 2012 года ад рэдкай формы лейкеміі ў кішынёўскай бальніцы «Лечсанупр» Дзяржаўнай канцылярыі Рэспублікі Малдова[7][8][9]. Пахавана на Цэнтральных (Армянскіх) могілках у Кішынёве. ТворчасцьСярод партый: Таццяна, Ліза («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П. Чайкоўскага), Тоска, Чыа-Чыа-сан (аднайменныя оперы Дж. Пучыні), Аіда, Леанора («Аіда», «Трубадур» Дж. Вердзі). Лаўрэат Міжнародных конкурсаў імя П. І. Чайкоўскага (Масква, 1966), імя Муіры Тамакі (Токіа, 1967). Ушавананне памяці
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia