Марыя Сакары
Мары́я Сáкары (грэч. Μαρια Σακκαρη; нар. 25 ліпеня 1995[1], Афіны[1]) — грэчаская тэнісістка; паўфіналістка двух турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі, Адкрыты чэмпіянат ЗША-2021); пераможца двух турніраў WTA ў адзіночным разрадзе; першая ў гісторыі грэчаская тэнісістка, якая ўвайшла ў топ-10 жаночага адзіночнага рэйтынгу і дайшла да чвэрцьфіналу і паўфіналу турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе. Агульная інфармацыяМарыя — патомная тэнісістка: яе маці — Ангелікі Канелопулу — у 1987 годзе ўваходзіла ў топ-50 адзіночнага рэйтынгу WTA і выступала за зборную Грэцыі ў Кубку Федэрацыі. Улюбёнае пакрыццё Сакары — грунт. Грачанка трэнуецца ў Тэніснай акадэміі Альберта Портаса і Хермана Пуэнтэса-Альканіса ў Барселоне (Іспанія). Спартыўная кар’ераСезон 2018 годаАдкрыты чэмпіянат Аўстраліі для Сакары завяршыўся на стадыі першага кола матчам з Кацярынай Сіняковай 2:6, 7:6, 4:6. У сакавіку прайшла ў 1/8 фіналу турніру ў Індыян-Уэлсе, аднак саступіла японцы Наомі Осацы і выбыла з турніру. Красавік прынес Марыі паўфінал турніру на грунце ў Стамбуле (Турцыя), у якім яна саступіла Палоне Герцаг са Славеніі. У ліпені дайшла да фіналу турніру ў Сан-Хасэ (ЗША), дзе прайграла ў двух сэтах румынцы Міхаэле Бузарнеску. Сезон 2019 годаУ красавіку 2019 года Сакары ўдзельнічала ў турніры WTA ў Чарльстане (ЗША), дзе дайшла да чвэрцьфіналу, аднак прайграла будучай фіналістцы, тэнісістцы з Даніі Каралін Вазняцкі ў двух сэтах, пры гэтым практычна не аказаўшы супраціву, і абодва сэты скончыліся з аднолькавым лікам 6-2, 6-2. У красавіку 2019 года Марыя прымала ўдзел у Гран-пры Лалы Мер’ем, дзе дайшла да фіналу і абыйграла тэнісістку з Вялікабрытаніі Яхану Конту ва ўпартым трохсэтавым паядынку[3]. На Адкрытым чэмпіянаце ЗША прайграла ў трэцім раўндзе аўстралійцы Эшлі Барці ў двух сэтах. Сезон 2020 годаНа Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі дайшла да чацвёртага кола, аднак прайграла Петры Квітавай[4]. Сезон 2021 годаНа пачатку студзеня 2021 года Марыя прыняла ўдзел у турніры WTA-500 ў Абу-Дабі, дзе стала паўфіналісткай турніру, саступіўшы шлях у фінал беларускай спартсменцы Арыне Сабаленка. Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia