Кацярына Сінякова
Кацяры́на Сіняко́ва[5] (чэшск.: Kateřina Siniaková; нар. 10 мая 1996[1][2][…], Градзец-Кралавэ, Чэхія[1][3][…]) — чэшская тэнісістка, першая ракетка свету ў парным разрадзе; уладальніца кар’ернага Вялікага шлема ў жаночым парным разрадзе (агулам семь тытулаў); чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 2020 года ў парным разрадзе; пераможца аднаго Падагульняючага турніру WTA ў парным разрадзе (2021); пераможца 26 турніраў WTA (з іх чатыры ў адзіночным разрадзе); уладальніца Кубка Федэрацыі (2018) у складзе зборнай Чэхіі. У юніёрах: пераможца трох юніёрскіх турніраў Вялікага шлема ў парным разрадзе; фіналістка аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі-2013); фіналістка адзіночнага турніру Orange Bowl (2012); былая другая ракетка свету ў юніёрскім рэйтынгу. Агульная інфармацыяМаці Гана — грамадзянка Чэхіі, бухгалтар, бацька Дзмітрый — грамадзянін Расіі, у мінулым баксёр[6]. У Кацярыны таксама ёсць малодшы брат Даніэль[7]. Сінякова ў тэнісе з пяці гадоў, улюбёнае пакрыццё — хард. Кумір дзяцінства ў спорце — Марыя Шарапава[8]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia