Каралін Вазняцкі
Каралін Вазняцкі (дацк.: Caroline Wozniacki, польск.: Karolina Woźniacka — Караліна Вазняцкі; нарадзілася 11 ліпеня 1990. горад Одэнсе, Данія) — дацкая тэнісістка польскага паходжання, былая першая ракетка свету ў адзіночным разрадзе.
Каралін Вазняцкі абвясціла пра завяршэнне кар’еры 20 студзеня 2020 года пасля паражэння ў трэцім раўндзе Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. У канцы чэрвеня 2023 года яна абвясціла пра аднаўленне спартыўнай кар’еры пасля таго, як нарадзіла двух дзяцей. Першым турнірам, дзе выступіла датчанка ў 2023 годзе, стаў адкрыты чэмпіянат Манрэаля[2]. 2019—2020. Завяршэнне кар’ерыНа Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі 2019 года Вазняцкі не змагла абараніць свой мінулагодні тытул, прайграўшы ў трэцім раўндзе Марыі Шарапавай. У красавіку яна змагла выйсці ў фінал грунтовага прэм’ер-турніру ў Чарлстане, у якім саступіла Мэдысан Кіз з лікам 6-7(5), 3-6. У чэрвені 2019 года Вазняцкі ўдзельнічала ў Адкрытым чэмпіянаце Францыі, дзе нечакана прайграла ў першым жа раўндзе расіянцы Вераніцы Кудзярметавай. На Уімблдане 2019 года Вазняцкі дайграла да трэцяга раўнда. На Адкрытым чэмпіянаце ЗША яна выступіла таксама, прайграўшы ў трэцім раўндзе будучай пераможцы, канадцы Б’янцы Андрэеску, у двух сэтах. У кастрычніку на прэм’ер-турніры вышэйшай катэгорыі ў Пекіне Вазняцкі дайшла да паўфіналу, дзе прайграла Наомі Осацы ў двух сэтах. Па выніках сезона 2019 года Каралін Вазняцкі апусцілася на 38 месца ў рэйтынгу WTA. У канцы 2019 года Вазняцкі анансавала, што завершыць кар’еру ў студзені 2020 года і апошнім турнірам стане Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі[3]. Развітальныя выступленні ў туры ў студзені 2020 года Вазняцкі пачала з турніру ў Оклендзе, дзе ў адзіночным разрадзе дайшла да паўфіналу, прайграўшы Джэсіцы Пегуле з лікам 6-3, 4-6, 0-6. У парным разрадзе яна выступіла ўпершыню з 2016 года і згуляла ў дуэце са знакамітай амерыканкай Серэнай Уільямс. Іх пара змагла дайсці да фіналу, у якім яны прайгралі прадстаўніцам ЗША — Эйжы Мухамад і Тэйлар Таўнсенд з лікам 4-6, 4-6. На Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі Караліна Вазняцкі завяршыла кар’еру. Апошнім выступам стаў матч у трэцім раўндзе, у якім яна прайграла Унс Джабір (5-7, 6-3, 5-7). Многія тэнісісты выказалі словы падтрымкі і падзякі Караліне за праведзеныя гады ў тэнісе і яе дасягненні. Вазняцкі завяршыла кар’еру ў 29 гадоў, выйграўшы турнір Вялікага шлема — Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі ў адзіночным разрадзе і 33 тытулы WTA.
2023: вяртаннеВярнулася ў тур летам 2023 года пасля нараджэння двух дзяцей. 8 жніўня на турніры ў Манрэалі правяла першы матч і выйграла яго ў Кімберлі Бірэл, у наступным коле прайграла Маркеце Вандроўшавай. Атрымала ўайлд-кард на Адкрыты чэмпіянат ЗША. У першым раўндзе лёгка перайграла пераможцу кваліфікацыі Таццяну Празораву, далей перайграла Петру Квітаву і Джэніфер Брэдзі, і толькі ў чацвёртым раўндзе саступіла будучай чэмпіёнцы Коры Гаўф з ЗША. Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia