Мар’яна Яраславаўна Кіяноўская
Мар’яна Яраславаўна Кіяноўская (укр.: Маріанна Ярославівна Кіяновська; нар. 17 лістапада 1973, Несцераў, Жоўкіўскі раён, Львоўская вобласць) — украінская паэтка, перакладчыца, крытык і літаратуразнавец. Лаўрэат Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі (2020). БіяграфіяНарадзілася 17 лістапада 1973 года ў г. Несцераў Жоўкіўскага раёна Львоўскай вобласці. Дзед паэткі быў дацэнтам Львоўскага ўніверсітэта. У 1997 годзе скончыла аддзяленне ўкраінскай філалогіі ў гэтым універсітэце. У студэнцкія гады належала да жаночай літаратурнай групы «ММЮННА ТУГА» (Мар’яна Саўка, Мар’яна Кіяноўская, Юлія Мішчанка, Наталка Сняданка). Дэбютавала з вершамі ў шасцігадовым узросце. Першую кнігу вершаў «Інкарнацыя» выпусціла ў 1997 годзе, за ёю рушыў услед шэраг іншых. У 2008 годзе апублікавала першую кнігу прозы «Сцежка ўздоўж ракі» — зборнік з шасці навел, у якіх крытыка вылучала прустаўскую няспешнасць апавядання. Жыве і працуе ў Львове. ТворчасцьПеракладае паэзію з польскай, рускай, латышскай і іншых моў, асобнымі выданнямі выйшлі ў перакладах Кіяноўскай Юліян Тувім (2012) і Баляслаў Лесьмян (2019). Ужо ў 2000 годзе Юрый Іздрык называў Кіяноўскую «адной з самых перспектыўных паэтак сучаснай украінскай літаратуры», паколькі яна «валодае мастацтвам па-майстэрску ўводзіць спантанны, вобразна насычаны маўленчы паток у канструктывісцкае рэчышча выбраных паэтычных матрыц». У 2004—2006 гадах вяла рубрыку «Новая польская літаратура» ў часопісе «Курьер Кривбасса». З 2011 года з’яўляецца заснавальніцай і дырэктаркай незалежнай літаратурнай прэміі «Вялікі Іжак» за лепшы твор украінскай літаратуры для дзяцей, якая ўшаноўвае аўтараў найлепшых сучасных украінамоўных кніг для дзяцей. Галоўная мэта гэтага значнага для Украіны, украінскай дзіцячай літаратуры, кнігавыдання і літаратуры ўвогуле праекта — папулярызацыя якаснай друкаванай кнігі сярод дзяцей і падлеткаў і фармаванне еўрапейскай чытацкай прыстойнасці і свядомасці ва ўмовах наплыву пірацкіх копій і алічбовак, і перадусім — прасоўванне культуры чытання сярод маладых украінцаў на належны і справядлівы ўзровень з’яўляецца знакам прэстыжу і высокага сацыяльнага статусу. У перакладзе Кіяноўскай апублікаваны раманы Уладзіміра Рафеенкі «Даўгата дня» (2017) і Шарлоты Бронтэ «Джэйн Эйр» (2018). Найбольшае прызнанне атрымаў выпушчаны Кіяноўскай у 2017 годзе зборнік «Бабін Яр. Галасамі», прысвечаны ахвярам Халакосту, якія загінулі ў Кіеве ў Бабіным Яры: за гэтую кнігу ёй былі прысуджаныя Нацыянальная прэмія Украіны імя Тараса Шаўчэнкі (2020) і Міжнародная літаратурная прэмія імя Збігнева Херберта (2022), а таксама польская прэмія «Еўрапейскі паэт свабоды» (2022)[3]. Выступаючы ад імя журы другой з іх, польскі паэт Томаш Ружыцкі адзначаў:
На рускую мову вершы Кіяноўскай перакладалі Паліна Барскова, Марыя Галіна, Анастасія Афанасьева, Наталля Бельчанка, на польскай мове зборнік «Бабін Яр. Галасамі» выйшаў у перакладзе Адама Паморскага. Вершы Кіяноўскай публікаваліся таксама ў перакладах на англійскую, нямецкую, шведскую, сербскую і іншыя мовы. Член Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны, Украінскага цэнтра Міжнароднага ПЭН-клуба. ТворыПаэтычныя зборнікі
Пераклады
Сям’яЗамужам, муж — перакладчык, выхоўваюць дачку. Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia