Мацвей Рыгоравіч Вайнруб
Мацвей Рыгоравіч Вайнруб (2 мая 1910, г. Барысаў — 14 лютага 1998, г. Кіеў) — камандуючы бранетанкавымі і механізаванымі войскамі 8-й гвардзейскай арміі 1 — га Беларускага фронту, гвардыі генерал-лейтэнант танкавых войскаў. Герой Савецкага Саюза (1945)[1]. БіяграфіяНарадзіўся ў сям'і рабочага. Яўрэй. Малодшы брат Героя Савецкага Саюза Яўсея Рыгоравіча Вайнруба. У 1924—1929 гадах працаваў шкловыдзімальнікам на Барысаўскім хрусталёвым заводзе. У 1927 годзе скончыў 2 курса рабфака. Служба ў Чырвонай Арміі да Вялікай Айчыннай вайныУ Чырвонай Арміі з 1929 года[1]. У 1931 годзе скончыў Беларускую аб'яднаную ваенную школу. У 1941 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе[1]. Вялікая Айчынная вайнаУдзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. Ваяваў у складзе войскаў Заходняга, Паўднёва-Заходняга, Сталінградскага і 1-га Беларускага франтоў[1]. Камандаваў танкавым палком. У якасці камандуючага бранетанкавымі сіламі 62-й арміі і намесніка камандарма В. І. Чуйкова Мацвей Рыгоравіч Вайнруб ярка праявіў сябе ў абароне Сталінграда. У ходзе Сталінградскай бітвы падраздзяленні пад яго камандаваннем не дапусцілі гітлераўцаў да Цэнтральнай чыгуначнай станцыі, а затым спынілі наступ фашысцкіх войскаў на гэтым участку фронту, ён асабіста кіраваў атакай на «Дом спецыялістаў»[2]. Камандуючы бранетанкавымі і механізаванымі войскамі 8-й гвардзейскай арміі (1-ы Беларускі фронт) гвардыі генерал-маёр танкавых войскаў Мацвей Рыгоравіч Вайнруб асабліва вызначыўся падчас Вісла-Одэрская наступальнай аперацыі, калі ён умела кіраваў баявымі дзеяннямі рухомай танкавай групы па прарыву абароны праціўніка на левым беразе ракі Віслы ў раёне польскага горада Магнушаў[1]. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 красавіка 1945 года «за ўмелае камандаванне даручанымі войскамі і праяўленыя мужнасць і гераізм у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі» гвардыі генерал-маёр танкавых войскаў Вайнрубу Мацвею Рыгоравічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 5175). Пасля вайныПасля вайны генерал-маёр танкавых войскаў Мацвей Рыгоравіч Вайнруб быў прызначаны намеснікам камандуючага Кіеўскай ваеннай акругай. У 1951 годзе ён скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба[1], а ў 1956 годзе завочна — Новасібірскі індустрыяльны інстытут. З 1970 года генерал-лейтэнант Мацвей Рыгоравіч Вайнруб — у адстаўцы[1]. Жыў у сталіцы Украіны — горадзе-героі Кіеве. Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам Украінскага Навукова-даследчага інстытута тэхнічнай інфармацыі. Памёр 14 лютага 1998 года. Пахаваны ў Кіеве на Соўскіх могілках. Памяць![]()
Узнагароды
Ганаровы званні
Сачыненні
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia