Маіна Пятроўна Паўлава
Маіна Пятроўна Па́ўлава[1] (нар. 29 красавіка 1929) — вучоны ў галіне педыятрыі і гематалогіі, доктар медыцынскіх навук (1972), прафесар (1976). БіяграфіяНарадзілася ў вёсцы Падмішнеўе (Сіроцінскі раён, Віцебская акруга, зараз у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі). У 1948 годзе скончыла сярэднюю школу, у 1953 годзе — Мінскі медыцынскі інстытут (сучасны Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт). У 1953—1957 гадах працавала педыятрам у горадзе Мінску. З 1957 года М. П. Паўлава ў Мінскім медыцынскім інстытуце. У 1957—1959 гадах навучалася ў аспірантуры пры кафедры дзіцячых хвароб, у 1959—1960 гадах старэйшы навуковы супрацоўнік, у 1960 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Кобальт, никель, медь и цинк в трубчатых костях плода человека» і атрымала ступень кандыдата медыцынскіх навук[2]. У 1969—1975 гадах дацэнт кафедры. Абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Функция естественной радиоактивности в генезе лейкозов человека» і з 1975 г. прафесар 3-й кафедры дзіцячых хвароб, з 1986 г. — загадчык курсам гематалогіі[2]. У 1979—1989 гадах М. П. Паўлава займала таксама пасаду галоўнага дзіцячага гематолага Міністэрства аховы здароўя БССР[2]. Навуковая і грамадская дзейнасцьМ. П. Паўлавай належаць навуковыя працы па праблемах абмену мікраэлементаў у арганізме, ролі радыеактыўных элементаў у парушэнні метабалізму і развіцці лейкозаў у дзяцей. Удзельнічала ў ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС[2]. Кіравала стварэннем Рэспубліканскага гематалагічнага цэнтра на базе 1-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска[2]. Аўтар больш за 70 публікацый і шэрагу рацыяналізатарскіх прапаноў. Сярод апублікаванага:
У 1976—1989 гадах М. П. Паўлава з’яўлялася старшынёй педагагічнага таварыства Мінскага медыцынскага інстытута[2]. УзнагародыУ 1986 годзе ўзнагароджана ордэнам за ўдзел у арганізацыі эвакуацыі дзяцей пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia