Маўзалей Галы Плацыдзіі
Маўзале́й Га́лы Плацы́дзіі (італ.: Mausoleo di Galla Placidia) — крыжавакупальная пабудова, размешчаная побач з базілікай Сан-Вітале ў Равене. Маўзалей датуецца прыблізна другой чвэрцю V стагоддзя і ўпрыгожаны самымі раннімі з захаваных равенскіх мазаік.[1] Хоць пабудова прыпісваецца Гале Плацыдзіі, дачцэ імператара Феадосія Вялікага, маўзалей не стаў месцам яе пахавання. У 1996 годзе маўзалей у ліку іншых раннехрысціянскіх помнікаў Равены быў уключаны ў лік аб'ектаў Сусветнай спадчыны пад № 788.[2] Гісторыя маўзалея![]() Маўзалей доўгі час служыў араторыем пры палацавай базіліцы Санта-Крочэ, якая не захавалася. Верагодна, ён быў капэлай-малельняй, прысвечанай велікамучаніку Лаўрэнцію, які асабліва шанаваўся ў родзе Галы Плацыдзіі і чыя выява змешчана на самым бачным месцы — у люнеце насупраць увахода[3]. Пабудова, нягледзячы на мазаікі, звязаныя з памінальным культам, не стала месцам пахавання Галы Плацыдзіі — яна памерла 27 лістапада 450 годзе ў Рыме[4] і, найбольш верагодна, была пахавана ў радавым магільным склепе імператара Феадосія Сан-Петраніла недалёка ад сабора святога Пятра[5]. Ніводны антычны гісторык не згадваў пра пахаванне імператрыцы ў Равене, маўчыць пра гэта і Андрэа Агнела ў сваёй хроніцы «Liber Pontificalis Ecclesiae Ravennatis». Наяўныя ў маўзалеі саркафагі, якія прыпісваюцца самой Гале і яе найбліжэйшым сваякам, па меркаванні шэрага даследчыкаў, першапачаткова не знаходзіліся ў ім[6], першы раз пра іх згадвае ў XIV стагоддзі біскуп Рынальда да Канкарэджыа[3]. Пасля XIV стагоддзя шматлікія крыніцы ўжо ўпэўнена называюць будынак маўзалеем Галы Плацыдзіі. Сярод магчымых прычын гэтага можна назваць як вызначанае вонкавае падабенства мазаік маўзалея з мазаікамі рымскай царквы Санта-Канстанца (месцам пахавання адной з дочак Канстанціна Вялікага), так і незвычайная форма пахавання цела ў адным з саркафагаў (цела было пасаджана на кіпарысавы трон)[3]. Архітэктурныя асаблівасці![]() Будынак пабудаваны ў тэхніцы ламбардскага цаглянага муру. Вонкавы від нагадвае крапасны будынак, што падкрэсліваецца тоўстымі сценамі і вузкімі вокнамі. Прапорцыі будынка некалькі сказіліся з-за таго, што за мінулыя стагоддзі культурны пласт падняўся на 1,5 метра[7]. Маўзалей у плане ўяўляе сабой лацінскі крыж (доўгая вось — 12,75 м, папярочная — 10,25 м)[3]. Сяродкрыжжа ўвянчана кубічнай вежай, у якую знутры ўпісаны купал, нябачны знадворку. Доўгая вось будынка накіравана не па лініі захад-усход, як звычайна прынята ў хрысціянскіх храмах, а па лініі поўнач-поўдзень. Даследчыкі тлумачаць гэту асаблівасць тым, што пры будаўніцтве маўзалей упісвалі ў нартэкс царквы Санта-Крочэ. Вымушаную архітэктурную памылку двойчы выпраўлялі мазаічысты, арыентуючы мазаікі ўнутры маўзалея на ўсход[8]. Вонкавы аскетычны выгляд маўзалея ўпрыгожваюць толькі плоскія вертыкальныя выступы — лапаткі, злучаныя з плоскімі аркамі («глухая аркада»). Апошнія сваім рытмічным чаргаваннем ажыўляюць вонкавы выгляд трох бакоў маўзалея. Чацвёрты (паўночны) галоўны фасад упрыгожаны фрызам з дзвюма пантэрамі і вінаграднымі лозамі[7]. Чатырнаццаць вокнаў маўзалея маюць форму байніц, якія пашыраюцца ўнутр будынка. У 1908 годзе вокны былі зашыты алебастравымі плітамі — дарункам італьянскага караля Віктара Эмануіла III[3]. Асаблівасці інтэр'еру![]() Галіны «крыжа» (успрымаецца ўнутры як роўнаканцовы) перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі, а цэнтральная прастора ўвянчана цяжкім купалам на «ветразях» без барабана. Усе паверхні купала, арак і люнет пакрыты мазаікамі. Рэстаўрацыйныя работы, праведзеныя на мяжы XIX-XX стагоддзяў, яшчэ больш узмацнілі мяккі і стрыманы настрой, які ствараецца мазаікамі. Зараз святло, якое пранікае ў маўзалей толькі скрозь невялікія вузкія вокны, набывае залацістае адценне з-за таго, што праходзіць праз алебастравыя пліты, якімі зашылі вокны ў 1908 годзе. Уражанне ад залацістага святла яшчэ больш узмацняюць жаўтаватыя мармуровыя пліты, якімі ніжняя частка сцен была абліцавана ў канцы XIX стагоддзя[3]. МазаікіМазаічнае ўбранне маўзалея адрозніваецца рэдкай пышнасцю і ставіць яго ў шэраг найважнейшых помнікаў раннехрысціянскага мастацтва. Мазаікі, хоць і прысвечаныя розным сюжэтам, утвараюць арганічна адзінае цэлае. Усе яны прытрымліваюцца антычнай рымска-эліністычнай мазаічнай традыцыі, хоць паходжанне саміх майстроў застаецца спрэчным (у ліку магчымых версій называюць Рым, Медыялан, Канстанцінопаль, Сірыя, Афрыка)[9]. Тут рымская мастацкая спадчына з яго старанна выкананымі дэталямі і пластычнымі фігурамі злілася з хрысціянскім імкненнем да абсалютнасці і трансцэндэнтнасці, што стварыла непаўторны мазаічны ансамбль[7]. Рускі мастацтвазнавец Павел Муратаў пісаў пра маўзалей Галы Плацыдзіі ў пачатку XX стагоддзя:
Мазаікі скляпення і столі
У цэнтры паўсферычнага купала змешчаны залаты лацінскі крыж, акружаны васьмістамі залатымі зоркамі, аб'яднанымі ў канцэнтрычныя акружнасці. Крыж і зоркі змешчаны на індыга-сінім фоне, які рэалістычна адлюстроўвае начное неба. Гэта мазаіка дэманструе трыумф Хрыста над смерцю, Яго абсалютную ўладу над тварным светам. Хрыстос сімвалічна паказаны як Сонца праўды (Мал. 4:2). Мазаіка паказвае на Хрыста як на невечаровае святло (Зах. 14:6-7), які не можа асягнуць цемра (Ін. 1:4-5). Хрыстос па думцы мазаічыста з'яўляецца сэнсам і цэнтрам існавання сусвету, гатовым і жадаючым аб'яднаць вакол сябе ўсё чалавецтва. Падкрэсліваючы высокі сэнс мазаікі, мастак накіраваў доўгі канец крыжа не ўздоўж доўгай восі маўзалея (гэта значыць па лініі поўнач-поўдзень), а на ўсход, у бок якога традыцыйна арыентаваліся алтары ў хрысціянскіх храмах[11]. У карагод зорак, якія атачаюць крыж, уключаюцца евангелісты, якія знаходзяцца ў вуглах скляпення, прадстаўленыя іх залатымі сімвалічнымі выявамі: львом (Марк), цялём (Лука), арлом (Ян Багаслоў) і анёлам (Матфей)[8]. Столь у «галінах» маўзалея пакрыта складаным мазаічным арнаментам, якія сімвалізуюць райскі сад. На цёмна-сінім фоне раскіданы акружнасці, зоркі і кветкі. Такі арнамент з'яўляецца незвычайным для заходняй часткі Рымскай імперыі, аддаленае падабенства можна знайсці толькі ў рымскай царкве Санта-Канстанца[12]. Апосталы![]() У верхніх люнетах па баках ад акон змешчаны парныя выявы васьмі з дванаццаці апосталаў. Паколькі ў сярэдзіне кожнага з чатырох люнетаў знаходзіцца акно, мазаічыст быў пастаўлены перад выбарам: намаляваць усіх 12 апосталаў і парушыць сіметрыю (у гэтым выпадку ў кожным люнеце два апостала аказваліся б з аднаго боку акна і толькі адзін — па левую), або захаваць сіметрыю, ахвяраваўшы чатырма апосталамі. Імкненне да сіметрыі перамагло: «лішнія» чатыры апостала выцеснены ў «галіны» маўзалея[13]. Вучні Хрыста намаляваны ў поўны рост з рукамі, узнятымі да намаляванага на столі крыжа, выражаючы евангельскі заклік Ісуса: «вазьмі крыж свой і ідзі за Мною…» (Мф. 16:24). Апосталы намаляваны ў сенатарскіх тогах, іх рука паднята ўгару ў традыцыйным сенатарскім жэсце прывітання[14]. Усе апосталы надзелены спецыфічным партрэтнымі рысамі, хоць з прычыны таго, што іконаграфічны канон у V стагоддзі яшчэ не сфарміраваўся, апазнаць намаляваных персанажаў немагчыма. Выключэннямі з'яўляюцца апосталы Пётр (намаляваны з ключамі) і Павел (высокі лоб, тыповыя яўрэйскія рысы)[15]. ![]() Апосталы намаляваны так, што працягваюць паваротамі сваіх фігур пачаты ў мазаіцы купала кругавы рух. Ён завяршаецца ва ўсходнім люнеце, дзе намаляваны апосталы Пётр і Павел. Тут, як і ў мазаіцы купала, дзеля кірунку на Усход мастак парушыў логіку, прадпісаную архітэктурай будынкі (доўгая вось якога арыентавана па лініі поўнач-поўдзень)[15]. Пад акном у кожным люнеце, гэта значыць паміж фігурамі апосталаў, змешчаны мазаічныя выявы чар ці фантанаў, з якіх п'е (ці побач з якімі сядзіць) пара галубоў. Гэта — раннехрысціянская (часта сустракаемая ў катакомбах) сімвалічная выява душ, якія п'юць з крыніцы вады жывой у раю[14]. Добры Пастыр — мазаіка паўночнага люнета![]() Мазаіка паўночнага ніжняга люнета (сцяна над уваходам). Даследчыкі адзначаюць, што сюжэт мазаікі часта сустракаецца ў хрысціянскіх катакомбах і адносіцца да катэгорыі памінальных.[16] Ісус намаляваны ў вобразе маладога безбародага юнака-пастуха, вакол якога па зялёнай траве пасвяцца авечкі, і Месія ласкава дакранаецца да адной з іх. У адрозненне ад катакомбнага жывапісу, дзе Пастыр быў звычайным вясковым пастухом, тут Ісус апрануты ў залаты хітон, а на каленях ляжыць пурпурны плашч. Ён сядзіць на пагорку (вобраз трона), трымаючы ў руцэ крыж, які выступае ў ролі імператарскага жазла. Акадэмік В. Н. Лазараў адзначае велічную паставу Хрыста: яго ногі скрыжаваны, правая рука дакранаецца да галава авечкі, але погляд пры гэтым звернуты ў іншы бок. Дзякуючы такой паставе, Пастыр становіцца сэнсавым цэнтрам мазаікі: ён бачыць усіх сваіх авечак, і ўсе авечкі глядзяць на яго[17]. Для мазаікі характэрны тонкія пераходы колеру, выкарыстанне паўтонаў для выявы скуры. Усё гэта нароўні з пышнай рамай, якая атачае мазаіку, сведчыць пра ўплыў антычнага мастацтва. Мазаіка паўднёвага люнета![]() У паўднёвым ніжнім люнеце змешчана мазаіка наступнага зместу. Справа чалавек белых адзеннях, якія развяваюцца на вятру, з крыжом і кнігай у руках, ідзе да цэнтра мазаікі. Злева ў расчыненай шафе на паліцах ляжаць чатыры кнігі, падпісаныя Матфей, Марк, Лука і Ян, гэта значыць, відавочна, чатыры Евангеллі. У цэнтры мазаікі пад рашоткай палае агонь. Паколькі галоўны герой мазаікі не падпісаны, выказваецца некалькі версій, якія тлумачаць значэнне мазаікі.
![]() Мазаікі ў заходняй і ўсходняй «галінах»У заходняй і ўсходняй «галінах» маўзалея, за саркафагамі, можна бачыць яшчэ дзве сімвалічныя раннехрысціянскія мазаікі. На іх пары аленяў прагна п'е з крыніцы. Сюжэт мазаікі навеяны вершамі 42 псалма: «Як сарна імкнецца да водных патокаў, так душа мая імкнецца да Цябе, Божа!» (Пс. 42:2). Традыцыйна пара аленяў тлумачыцца як сімвалічная выява хрысціян, якія былі звярнуты з іўдзеяў і язычнікаў[15]. Гэты сюжэт сустракаецца ў катакомбах і актыўна выкарыстоўваўся пасля (напрыклад, у алтарнай мазаіцы ў рымскай базіліцы Сан-Клементэ) СаркафагіУ інтэр'еры — тры саркафага з грэчаскага мармуру, якія прыпісваюцца самой Гале Плацыдзіі, яе сыну Валентыніяну і другому мужу Канстанцыю III.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia