Медаль Партызана
Медаль Партызана — узнагарода рады БНР для ўдзельнікаў беларускага пасляваеннага антысавецкага руху. ГісторыяМедаль зацверджаны 1 верасня 1949 года дэкрэтам прэзідэнта Рады БНР Міколы Абрамчыка. Ім мусілі ўзнагароджваць «беларусаў, якія змагаліся ў радох Беларускай Нацыянальнай Партызанкі за Незалежнасьць Беларусі супроць акупантаў: на прапанову партызанцкага штабу». Статут зацверджаны і пачаў дзейнічаць з 6 жніўня 1951 года. У 1952 годзе права ўзнагароджання Медалём Партызана атрымаў «начальнік штабу беларускіх партызанаў». Пакуль не вядома ці вырабілі медаль або ён застаўся толькі праектам. У беларускай газеце «Бацькаўшчына», якая выдавалася ў Мюнхене, у нумары за 24 лютага 1952 года пададзены толькі малюнак медаля, а таксама статут. У гэтай публікацыі былі таксама і іншыя ўзнагароды БНР. АпісаннеМае дзве ступені, якія мусілі вырабляць адпаведна ў золаце (I-я ступень) і срэбры (II-я ступень). Стужка — чырвона-зямельна-зялёная. На стужцы I ступені дзве скрыжаваныя стрэльбы. На аверсе медаля стрэльбы, пад імі надпіс «Б. Н. Р.». На рэверсе парадкавы нумар. Таксама на рэверсе першай ступені мусіў быць выбіты покліч: «За Бацькаўшчыну». Медаль першай ступені маглі атрымаць камандзіры і начальнікі штабоў партызанскіх атрадаў, а за «выдатныя баявыя заслугі» — кожны партызан. Ступені
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia