Метлюжок аднагадовы
Метлюжок аднагадовы[1], Мурава, Метлюжок-мурава[2][3] (Póa ánnua) — від травяністых раслін роду Метлюжок (Poa) сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Батанічнае апісанне![]() Аднагадовая, двухгадовая, радзей шматгадовая пустазельная расліна, якая ўтварае дзярновіну. Карані валасніковістыя. Сцёблы голыя, палеглыя. Лісце зялёнае, мяккае, плоскае, 2-4 см даўжынёй. Похвы голыя, гладкія. Лігулы 1,5—2 мм даўжынёй[4][5]. Суквецце — пірамідальная разгалістая мяцёлка з гладкімі галінкамі. Каласкі даўжынёй 3-6 мм, утрымліваюць тры — сем кветак. Каласковыя лускі тупыя; ніжняя луска з адной жылкай, верхняя луска — з трыма жылкамі. Калус голы. Даўжыня пылавікоў не больш за 1 мм. Цвіце з мая па верасень, плоданасіць у чэрвені — кастрычніку[4]. Экалогія і распаўсюджаннеЖыве ля дарог, на лужках, прыбярэжных галечніках, у месцах інтэнсіўнага выпасу жывёлы і вытоптвання. Арэал: Касмапаліт[4]. СінанімікаПа дадзеных The Plant List, від мае наступныя сінонімы і інфравідавыя рангі:[6] Сінонімы
Інфравідавыя рангі
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia