Младатурэцкая рэвалюцыя
Младатурэцкая рэвалюцыя — рэвалюцыя 1908 года ў Асманскай імперыі, мэтай якой было звяржэнне султана Абдул-Хаміда II і аднаўленне канстытуцыі. Рэвалюцыю ўзначаліла младатурэцкая арганізацыя «Яднанне і прагрэс»[1]. Ход паўстання3 ліпеня ў македонскім горадзе Рэсен адбылося паўстанне пад кіраўніцтвам маёра Ахмеда Ніязі-бея. 6 ліпеня паўстанне падняў Энвер-паша, а ў наступныя некалькі дзён паўстала большасць турэцкіх ваенных часцей у Македоніі. Іх падтрымалі мясцовыя албанцы і македонцы. 23 ліпеня паўстанцы ўвайшлі ў Салонікі і Біталу. У гэтых гарадах былі сабраны мітынгі, на якіх рэвалюцыянеры ў аднабаковым парадку абвясцілі аднаўленне канстытуцыі 1876 года. У выніку Абдул-Хамід II пагадзіўся аднавіць канстытуцыю на афіцыйным узроўні і склікаць парламент. У 1909 годзе прыхільнікі султана паднялі , аднавіўшы на кароткі час яго абсалютную ўладу. Вайсковыя часці, якія прыбылі з Македоніі, задушылі мяцеж. Пасля гэтага выпадку парламент зрынуў Абдул-Хаміда і выбраў новым султанам Мехмеда V. Аднак младатурэцкі рух з часам страціў сваю папулярнасць, а пасля дзяржаўнага перавароту Энвер-пашы 1913 года канстытуцыя страціла сваё значэнне.
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia