Сеўрскі мірны дагавор
![]() Сеўрскі мірны дагавор, Сеўрскі мір (турэцк.: Sevr Antlaşması) — адзін з дагавораў Версальска-Вашынгтонскай сістэмы, стварэнне якой азнаменавала завяршэнне Першай сусветнай вайны. Падпісаны 10 жніўня 1920 года ў горадзе Сеўр (Францыя) краінамі Антанты і дзяржавамі, якія далучыліся да іх (Італіяй, Японіяй, Бельгіяй, Грэцыяй, Польшчай, Партугаліяй, Румыніяй, Каралеўствам сербаў, харватаў і славенцаў, Хіджазам, Чэхаславакіяй і Арменіяй), з аднаго боку, і ўрадам Асманскай імперыі — з другога. Да часу падпісання дагавора значная частка Турцыі ўжо была акупаваная войскамі дзяржаў Антанты. Умовы дагавораУ аснову Сеўрскага мірнага дагавора былі пакладзены ўмовы англа-французскага пагаднення Сайкса-Піко (1916) і рашэнні канферэнцыі дзяржаў у Сан-Рэма (1920). Па Сеўрскаму міру колькасць турэцкай арміі не магла перавышаць 50000 байцоў. Над фінансамі Турцыі ўсталёўваўся міжнародны кантроль. Далей, Турцыя страчвала шэраг перш захопленых сельджукамі і асманамі тэрыторый:
![]()
Тым самым Сеўрскі дагавор афіцыйна афармляў падзел арабскіх і еўрапейскіх уладанняў Асманскай імперыі. Сеўрскі дагавор быў успрыняты ў Турцыі як несправядлівы і «каланіяльны», як відавочная праява няздольнасці султана Мехмета VI абараняць нацыянальныя інтарэсы. Вялікі нацыянальны сход Турцыі (створаны ў красавіку 1920 года ў Ангоры, цяпер Анкара) адмовіўся ратыфікаваць дагавор. ![]() 22 лістапада 1920 года прэзідэнт ЗША Вудра Вільсан уносіць на разгляд саюзнікаў арбітражную прапанову, па якой Турцыя павінна перадаць Арменіі тэрыторыю плошчай 103 599 км²: дзве траціны вілаетаў Ван і Бітліс, амаль увесь вілает Эрзурум, большую частку вілаета Трапезунд, у тым ліку і порт. Аб’яднаўшыся з існуючай у Закаўказзі Рэспублікай Арменіяй, незалежная аб’яднаная Армянская дзяржава валодала б тэрыторыяй з плошчай у сукупнасці звыш 150 тыс. км², з выхадам да Чорнага мора. Аднак гэта рашэнне ўжо не мела значэння, паколькі ў верасні 1920 года Турцыя пачынае буйнамаштабнае ўварванне ў Арменію, войскі Мустафы Кемаля (будучага Атацюрка), захапіўшы Карс, Александропаль, у канцы лістапада 1920 года пагражалі самому існаванню Арменіі. На працягу двух наступных гадоў кемалісты (актыўна падтрыманыя бальшавікамі) умацоўвалі свае ваенныя сілы. У якасці першага кроку было зроблена новае наступленне на Арменію. Адначасова турэцкая армія здолела выбіць з Малай Азіі[1] грэчаскія войскі і падавіць супраціўленне курдаў; таксама французы былі выбітыя з Кілікіі; італьянцы, якія сталі да таго часу саюзнікамі кемалістаў, сышлі з паўднёва-заходняга ўзбярэжжа краіны, прычым урад у Канстанцінопалі заставаўся ў становішчы бяздзейнага назіральніка. 11 кастрычніка 1922 года ў партовым горадзе Муданья на Мармуровым моры было заключана новае перамір’е паміж Турцыяй і Антантай; да падпісання гэтага пагаднення султанскі ўрад не быў нават запрошаны. 1 лістапада султанат наогул быў скасаваны, султан Мехмет VI застаўся толькі ў званні халіфа (духоўнага кіраўніка мусульман), а неўзабаве (17 лістапада) пакінуў краіну на борце англійскага карабля «Малая». На наступны дзень яго пазбавілі і звання халіфа. Сеўрскі дагавор, які фактычна так і не ўступіў у сілу, дэ-юрэ цалкам перастаў дзейнічаць пасля перагляду яго ўмоў на Лазанскай канферэнцыі 1923 года (Лазанскі мірны дагавор). Тэрыторыі, адабраныя ад Асманскай імперыі па Сеўрскаму дагавору
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia