Распад Асманскай імперыі![]() Распад Асманскай імперыі — перыяд гісторыі Асманскай імперыі, які пачаўся ў 1908 годзе (Младатурэцкая рэвалюцыя) і які скончыўся ў 1922 (падзел Асманскай імперыі). ГісторыяУ 1908 годзе Крыт, скарыстаўшыся Младатурэцкай рэвалюцыяй, абвясціў энозіс з Грэцыяй[1]. У 1912 годзе, калі Сербія, Чарнагорыя і Грэцыя прад’явілі правы на кіраванне тэрыторыяй Албаніі, Албанія абвясціла незалежнасць[2]. Асманская імперыя, жахліва слабеючы, паспрабавала абаперціся на дапамогу Германіі, але гэта толькі ўцягнула яе ў Першую сусветную вайну (1914), якая скончылася паражэннем Чацвяртнога саюза[3]. 5 снежня 1917 года было падпісана Эрзінджанскае перамір’е, скончыўшае вайну паміж Асманскай імперыяй і Расіяй[4]. На працягу 1917—1918 гадоў саюзнікі занялі блізкаўсходнія валоданні Асманскай імперыі: Сірыя і Ліван перайшлі пад кантроль Францыі, Палестына, Іарданія і Ірак — Вялікабрытаніі; на захадзе Аравійскага паўвострава пры падтрымцы англічан (Лоўрэнс Аравійскі) утварыліся незалежныя дзяржавы: Хіджаз, Неджд, Асір і Емен. Пасля Хіджаз і Асір увайшлі ў склад Саудаўскай Аравіі. 30 кастрычніка 1918 года было заключана Мудраскае перамір’е, за якім рушыў услед Сеўрскі мірны дагавор (10 жніўня 1920 года). 1 лістапада 1922 года Вялікі нацыянальны сход Турцыі прыняў закон аб падзеле султаната і халіфата, пры гэтым султанат скасаваўся. 29 кастрычніка 1923 года была абвешчаная Турэцкая рэспубліка. Так скончылася гісторыя Асманскай імперыі, якая цягнулася больш чым шэсць стагоддзяў. Распад Асманскай імперыі суправаджаўся масавай разнёй і дэпартацыяй хрысціян (армян, грэкаў, асірыйцаў) і курдаў-язідаў, якая доўжылася да 1926 года. У ліпені 1923 года быў падпісаны Лазанскі дагавор, якім былі ўсталяваныя новыя межы Турцыі[5]. Гл. таксама
Фатаграфіі![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]()
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia