Млынок (возера)
Млыно́к — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, у басейне ракі Нарач. Знаходзіцца за 7 км у паўднёва-заходнім напрамку ад горада Мядзел, за 4 км на паўднёвы захад ад вёскі Шыкавічы, паміж азёрамі Падшап’е і Градскае і прыкладна на аднолькавай адлегласці ад іх. Уваходзіць у склад гідралагічнага заказніка «Чарэмшыцы». Адносіцца да Нарачанскай групы азёр [1]'. Возера з’яўляецца непраточным. Плошча паверхні возера — 0,07 км². Даўжыня — 0,4 км, найбольшая шырыня — 0,2 км, даўжыня берагавой лініі — 1,1 км. Вада возера — гідракарбанатна-кальцыевая, трафічны статус вадаёма — дыстрофны. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia