Падшап’е
Падшап’е — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, за 6 км у паўднёвым напрамку ад горада Мядзел, за 3 км на захад ад вёскі Шыкавічы. Уваходзіць у склад гідралагічнага заказніка "Чарэмшыцы". Адносіцца да Нарачанскай групы азёр [1]. З'яўляецца непраточным вадаёмам. Плошча паверхні возера - 0,14 км². Даўжыня - 0,64 км, найбольшая шырыня - 0,28 км, даўжыня берагавой лініі - 1,51 км. Вада возера - гідракарбанатна-кальцыевая, трафічны статус вадаёма - дыстрофны. Возера мала даследавана. Возера месціцца ў запаветнай зоне, знаходжанне чалавека ў якой забаронена (акрамя навуковых даследаванняў)[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia