Белае (возера, Мядзельскі раён)
Бе́лае, Бле́днае, Бля́да — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Знаходзіцца ў 6 км на паўднёвы захад ад Мядзела, на поўдзень ад вёскі Гатавічы. Належыць да групы Нарачанскіх азёр[1]. З’яўляецца непраточным вадаёмам. НазваНазва возера Бляда (цяпер Белае) — балцкага паходжання. Адпачатная балцкая форма — *Blenda.[крыніца?] Той жа корань у назвах суседняй меншай азярыны Блядка (пад бокам у возера Нарач), возера Бляда (у Дунілавічах, цяпер «Бледнае»), рэчкі Блядка (цячэ паўз Параф’янава, цяпер «Галядза»).[крыніца?] Звязана з літоўскім blandas «пахмурнасць; зацямненне (вачэй ці розуму)», blęsti (blendė) «замешваць; муціць; пахмурнець».[крыніца?] Такога ж паходжання і назва возера Blenda на Аўкштойцкім Паазер’і. Побач з ім — азёры Nar-akys і Spengla. Гэтыя дзве назвы адпавядаюць водным назвам Нарач і *Спягла (найімаверней ранейшая назва Вішнеўскага возера, з якога выцякае рэчка Спягліца) недалёка ад возера Бляда.[крыніца?] Літоўскія азёры Blenda і Spengla, што суседнічаюць, у пасляледавіковы час былі краямі расцягнутага цяпер у некалькі бакоў возера Asvejà «Кабылле (возера)» (роднасна назве возера Асвея). Калі літоўская Асвяя́ сушэла і яе канцавіны рабіліся самастойнымі азёрамі, яны набывалі адпаведныя назвы. Spengla — ад spangti «слепнуць; пачаць горш бачыць» (семантыка такая ж, як і ў назве Blenda). Іх назвы былі матываваныя змяншэннем памеру возера (азёрнае «вока» зарастала, «слепла»).[крыніца?] Балцкія назвы размешчаных побач ледавіковых азёраў Нарач, Бляда, *Спягла (> р. Спягліца) таксама сягаюць часоў пасляледавікоўя. Яны адлюстроўвалі працэс утварэння драбнейшых азёраў з буйнейшых пасляледавіковых вадаёмаў.[крыніца?] Значэнне назвы Бляда можна напрамую перадаць як «Сляпое (возера)».[крыніца?] ГідраграфіяВозера знаходзіцца ў басейне ракі Нарач, сярод лесу, на тэрыторыі гідралагічнага заказніка «Чарэмшыцы». Плошча возера складае 1,95 км². Найбольшая глыбіня возера складае — 8,1 м. Даўжыня возера — 2,02 км, найбольшая шырыня — 1,44 км. Даўжыня берагавой лініі — 6,02 км. Аб’ём вады складае 5,71 млн м³, плошча вадазбору возера — 4,72 км². Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 2 метраў, на паўднёвым захадзе — да 5 метраў, парослыя лесам. Берагі пясчаныя, у паўднёва-заходняй затоцы — сплавінныя. Мелкаводдзе возера шырокае, пясчанае. Дно глыбей за 3 метры сапрапелістае. Трафічны статус вадаёма — слабаэвтрофны. Возера зарастае да глыбіні 2 метраў. Шырыня паласы надводнай расліннасці мае шырыню да 180 метраў. На возеры адзначаліся гнездавання лебедзя-шыпуна, які з’яўляецца для Беларусі дастаткова рэдкім гнездавальным відам і занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. За 700 м на паўднёвы захад ад паўднёва-заходняга берага Белага знаходзіцца невялічкае маладаследаванае возера з падобнай назвай — Блядка. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia