Моладаўская сядзіба
Сядзібна-паркавы комплекс Скірмунтаў — колішняя сядзіба ў в. Моладава (Іванаўскі раён), якая існавала ў канцы XVIII — пачатку XX ст. Належаў Скірмунтам. Гісторыя![]() Палац пабудаваны ў 1795—1798 гг. Сымонам Скірмунтам паводле праекту архітэктара фон Гроса (von Gross); меў рысы стылю ампір. У 1905—1908 гг. перад уездам да сядзібы паводле праекта архітэктара Т. Раствароўскага Генрыхам Аляксандравічам Скірмунтам пабудавана капліца-пахавальня Скірмунтаў, якая захавалася да нашых дзён. У 1939 г. палац быў разрабаваны. У 1943 г. — спалены, пазней разабраны на цэглу, а парк знішчаны. Архітэктура![]() Мураваны аднапавярховы прамавугольны ў плане на высокім цокалі будынак з трыма рызалітамі, накрыты вальмавым дахам. Сцены, аздобленыя рустам, завяршаліся антаблементам і карнізам на сухарыках. Цэнтральны рызаліт на галоўным фасадзе быў вылучаны дарычным порцікам з дзвюма парамі калон і трохвугольным франтонам, на фасадзе, што выходзіў у парк, — трохграннай галерэйкай з вальмавым пакрыццём. Бакавыя рызаліты на галоўным і паркавым фасадах былі вылучаны чатырохкалоннымі порцікамі з трохвугольнымі франтонамі. Высокія прамавугольныя вокны з франтончыкамі ў завяршэнні і скульптурнымі ўстаўкамі пад карнізамі. Каля палаца стаяў мураваны аднапавярховы прамавугольны ў плане флігель з порцікам на галоўным фасадзе. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia