Капліца-пахавальня Скірмунтаў (Моладава)
Капліца-пахавальня Скірмунтаў — помнік архітэктуры неакласіцызму ў в. Моладава (Іванаўскі раён) пры галоўным уездзе ў сядзібна-паркавы комплекс Скірмунтаў (не захаваўся). Пабудавана ў 1905—1908 паводле праекта віленскага архітэктара Тадэвуша Раствароўскага. У савецкія часы ў капліцы размяшчаўся склад трактарных запчастак. Архітэктура![]() Мураваны цэнтрычны храм-ратонда дыяметрам 8 м завершаны сферычным купалам. Ніжэйшая за астатні аб'ём прамавугольная, раскрапаваная пілястрамі апсіда і дарычныя порцікі з трох бакоў надаюць плану крыжападобную форму. Уваходы порцік чатырохкалонны, астатнія — дзвюхкалонныя. Апрацаваны гарызантальным рустам цыліндрычны аб'ём завершаны шырокім фрызам з поясам ляпных гірлянд і карнізам з сухарыкамі і мадульёнамі. Тымпаны франтонаў і ліштвы акон, якія мелі калісьці каляровыя вітражы, аздоблены ляпным раслінным арнаментам. У інтэр'еры сцены рытмічна раскрапаваныя пілястрамі і завершаны па перыметры карнізам. У алтары была ўстаноўлена беламармуровая скульптура Хрыста, створаная скульптарам Броцкім (не захавалася). Аздабленне інтэр'ера не збераглося. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia