Давыд Расціславіч
Давыд Расціславіч (1140 — 23 красавіка 1197) — князь смаленскі (1180—1197[1]), чацвёрты з сыноў Расціслава Мсціславіча, вялікага князя кіеўскага. БіяграфіяСын смаленскага князя Расціслава Мсціславіча, нарадзіўся ў Смаленску[2]. Калі Расціслаў Мсціславіч са Смаленска адпраўляўся на вялікае княжанне ў Кіеў, то паслаў Давыда ў 1154 годзе на княжанне ў Ноўгарад, але наўгародцы ў студзені 1155 года выгналі яго. У 1157 годзе Давыд зноў з’яўляецца ў Ноўгарадзе разам з братам Святаславам і затым пасля паходу на сваякоў полацкага князя Рагвалода Барысавіча, займае сталец у Таржку у 1168 годзе. Але і адсюль, па патрабаванні наўгародцаў, Давыд адпраўлены ў Смаленск братам яго Святаславам у 1160 годзе. У 1165 годзе ён заняў віцебскі сталец, але ў 1166 годзе саступіў яго выгнанаму з Полацка Усяславу Васількавічу. Пры ўзыходжанні у 1167 годзе на кіеўскі сталец Мсціслава Ізяславіча Давыд атрымаў ва ўдзел Вышгарад. Давыд удзельнічаў у 1168 годзе ў з’ездзе князёў у Кіеве, дзе вырашана было ісці на полаўцаў, але чамусьці ён адмовіўся ад удзелу, разыйшоўся з кіеўскім князем і нават у 1169 годзе знаходзіўся пры ўзяцці Кіева войскамі Андрэя Багалюбскага. Пасля адбыцця апошніх, на Давыда напаў Мсціслаў, але той адседзеўся ў сваім Вышгарадзе і затым спаліў у 1170 годзе горад Міхайлаў, апошні прытулак Мсціслава пляменніка, і Васількі Яраполкавіча. У 1171 годзе Давыд прымаў дзейны ўдзел ва ўзыходжанні на кіеўскі сталец Уладзіміра Мсціславіча, князя дарагабужскага, а ў наступным годзе свайго брата, Рурыка. З-за таго, што апошнія дзеянні Давыда ішлі насуперак жаданням Андрэя Багалюбскага, які адправіў у Кіеў свайго брата Міхаіла, ён прапанаваў малодшым Расціславічам пераехаць у Берлад. Ганарлівы адказ на гэту прапанову стаў прычынаю таго, што Андрэй Багалюбскі паслаў пад Вышгарад велічэзная войска, якое, зрэшты, пасля дзевяцітыднёвай аблогі горада было разбіта (1173 г.). У 1175 годзе ён разам з Алегам Святаславічам, князем северскім, ваяваў на чарнігаўскай зямлі і ў наступным годзе пацярпеў паражэнне ад полаўцаў пад Растоўцам. Аўтар «Словы пра паход Ігараў» прыгадвае Давыду і яго брату Рурыку пра тыя падзеі: не ваю ли вои злачёными шеломы по крови плаваша?. Чарнігаўскі князь Святаслаў Усеваладавіч патрабаваў, каб Давыд, як вінаваты ў паражэнні, быў пазбаўлены ўдзела ў Кіеўскім княстве. Давыд некаторы час знаходзіўся у Белгарадзе і пасля смерці брата Рамана ўзыйшоў на сталец у Смаленску (1180 г.). Усё яго сямнаццацігадовае княжанне тут прайшло, з аднаго боку, у бесперапыннай барацьбе са смаленскім вечам, прычым справа не раз даходзіла да сур’ёзных паўстанняў, пагібельных па сваіх выніках для смальнян, і з іншага — у частых войнах з суседнімі князямі і з полаўцамі. Так у 1181 г. Давыд хадзіў да Друцка супраць Ольгавічаў, у 1184 г. на полаўцаў. У 1185 годзе, пасля паражэння ў стэпах ноўгарад-северскага князя Ігара Святаславіча, прывёў свае войскі на дапамогу паўднёвым князям супраць полаўцаў, якія ўварваліся пад Пераяслаў і ў Пасем'е, і размясціўся ў Трэпалі на правабярэжжы Дняпра (на шляху з левага берага ракі цераз віцічаўскі брод да Кіева). Адсутнасць далейшага руху смаленскіх войскаў звычайна тлумачыцца даследчыкамі як «здрада Давыда». Калі Святаслаў і Рурык фарсіравалі Дняпро на поўдні, на зарубінскім бродзе, заходзячы ў тыл Канчаку, які абложваў Пераяслаў і быў вымушаны спешна адступіў, Давыд вярнуўся ў Смаленск. У 1186 годзе Давыд хадзіў на Полацк, у 1190 годзе змагаўся са Святаславам чарнігаўскім, у 1195 годзе пацярпеў паражэнне ад Ольгавічаў, якія спустошылі смаленскую зямлю і ў 1196 годзе быў разбіты пад Віцебскам. Спачатку Давыд быў прыхільнікам Усевалада Вялікае Гняздо, па першым патрабаванні яго высылаў свае войскі, потым жа заўважыў, што ён быў толькі інструментам у руках Усевалада, што асабліва праявілася пры заключэнні апошнім у 1196 г. міру з Ольгавічамі, і стаў рыхтавацца да самастойнага паходу, але падчас падрыхтовак сканаў, прыняўшы па звычаі таго часу манаства. Давыд Расціславіч памёр 23 красавіка 1197 года, пасля яго смаленскі прастол заняў Мсціслаў Раманавіч Стары[1]. Дзеці
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia