Музыка Літвы![]() Музыка Літвы адносіцца да ўсіх формаў музыкі, звязаных з Літвой, якая мае доўгую гісторыю народнага, папулярнага і класічнага музычнага развіцця. Музыка была важнай часткай політэістычнай, дахрысціянскай Літвы — рытуалы суправаджаліся музычнымі інструментамі і спевамі, учынкі герояў і тых, хто не вярнуўся з вайны, адзначаліся ў песнях. ГісторыяМузыка была вельмі важнай часткай старажытнага літоўскага політэістычнага веравання. Вядома, што ў пачатку 2-га тысячагоддзя балцкія плямёны мелі асаблівыя пахавальныя традыцыі, у якіх дзеі памерлых апавядаліся з выкарыстаннем дэкламацыі, а таксама існавалі рытуальныя песні пра ваенныя кампаніі, герояў і кіраўнікоў.[1] Першая прафесійная музыка была ўведзена ў Літву з вандроўнымі манахамі ў XI стагоддзі. Пасля хрысціянізацыі Літвы ў 1387 годзе пачала распаўсюджвацца рэлігійная музыка, быў уведзены грыгарыянскі спеў. Падарожныя музыкі ладзілі канцэрты ў сядзібах і замках літоўскіх шляхціцаў, былі заснаваны мясцовыя капэлы. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia