Мураванаашмянкоўскі сельсавет
Мураванаашмянко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Мураваная Ашмянка. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ашмянскага раёна Вілейскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 11 лютага 1972 года да сельсавета далучана частка скасаванага Гардзіеўцаўскага сельсавета (17 населеных пунктаў: Анцулі, Бена, Гальгінішкі, Гервішкі, Грыгі Гаравыя, Грыгі Далавыя, Куляшы, Марачанка, Масі, Насканцы, Пагулянка, Памерач, Побень, Рудзішкі, Сайлюкі, Слоцішкі і Стрэлы)[2]. У 1978 годзе ў склад Палянскага сельсавета перададзены 15 населеных пунктаў (вёскі Вельмуты, Журавы, Мядзюны, Слабада, Талмінава, Цялежышкі, хутары Баяры, Зялёнка, Краўчышкі, Кулікоўка, Леснічоўка, Малінаўка, Роўнае Поле, Углеева, Укропішкі)[3]. 15 ліпеня 2008 года скасаваны хутар Памерач[4]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 879 чалавек[5], з іх 94,2 % — беларусы, 4,3 % — палякі, 1,1 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года — 701 чалавек[7]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia