Развёўшыся з Матолам у 1997 годзе, Кэры ўключыла ў сваю музыку элементы хіп-хопа, што спрыяльна адбілася на яе кар’еры, аднак да 2001 года яна пакінула лэйбл і папулярнасць пачала спадаць. Яна заключыла 80-мільённы кантракт з Virgin Records, якія засталіся незадаволены вынікамі працы і пасля выкупілі кантракт. Збольшага гэта адбылося праз фізічнае знясіленне і эмацыйны зрыў, пра які ўвесь час пісалі ў прэсе, а таксама камерцыйнага правалуБляску, яе фільма і саўндтрэка. У 2002 годзе яна заключыла кантракт з Island Records і пасля яшчэ аднаго камерцыйнага правалу вярнулася на вяршыні чартаў з альбомам The Emancipation of Mimi (2005)[3][4].
Кэры з’яўляецца адной з самых прадаваных спявачак у гісторыі музыкі — яе дыскі былі прададзены агульным тыражом больш 200 млн копій[5][6]. У 1998 годзе яна была названа самым прадаваным выканаўцам дзесяцігоддзя, а ў 2000 — самай камерцыйна паспяховай спявачкай тысячагоддзя на цырымоніі World Music Awards[7]. Паводле даныхАмерыканскай асацыяцыі гуказапісных кампаній, яна з’яўляецца трэцяй па камерцыйным поспеху спявачкай, чые альбомы ў ЗША былі прададзены тыражом 63 млн копій. У 2008 годзе песня «Touch My Body» узначаліла чарт Billboard Hot 100, што зрабіла Кэры адзіным артыстам у гісторыі музыкі, чые песні 18 разоў займалі першае месца гэтага чарта[8]. Таксама яна з’яўляецца ўладальніцай пяці прэмій «Грэмі»[7][9].
Асабістае жыццё
З 2015 года Кэры сустракалася з аўстралійскім мільярдэрам Джэймсам Пэкерам і 21 студзеня 2016 года абвясціла пра заручыны з ім.[10] Аднак да кастрычніка 2016 года яны скасавалі заручыны.[11] У кастрычніку 2016 года яна пачала сустракацца з амерыканскім харэографам Браянам Танака.[12]
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы
1990: Mariah Carey
1991: Emotions
1993: Music Box
1994: Merry Christmas
1995: Daydream
1997: Butterfly
1999: Rainbow
2001: Glitter
2002: Charmbracelet
2005: The Emancipation of Mimi
2008: E=MC²
2009: Memoirs of an Imperfect Angel
2010: Merry Christmas II You
2014: Me. I Am Mariah... The Elusive Chanteuse
2018: Caution
DVD/Відэа
1991: The First Vision
1992: MTV Unplugged +3
1993: Here Is Mariah Carey
1996: Fantasy: Mariah Carey at Madison Square Garden
↑"Recent Births Are Announced". The Long-Islander. Huntington, New York. April 10, 1969. p. 2-3. Праверана February 16, 2021 – via NYS Historic Newspapers. Recent births at Huntington Hospital have been announced as follows ... March 27 Mariah, Mr. and Mrs. Alfred Carey, HuntingtonАрхіўная копія(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2021. Праверана 4 ліпеня 2022.