Мэры Уолстанкрафт
Мэры Уолстанкрафт (англ.: Mary Wollstonecraft; 27 красавіка 1759 — 10 верасня 1797) — англійская паэтэса, філосаф і феміністка. Да канца XX стагоддзя людзей болей цікавіла прыватнае жыццё Уолстанкрафт, чым яе творчасць, бо за жыццё яна была сведкай Эпохі тэрору ў Францыі, перажыла няшчаснае каханне да бізнесмена Гілберта Імлэя з ЗША і ў выніку гэтага, сярод іншага, некалькі разоў спрабавала скончыць жыццё самагубствам. Але ў цяперашні час Уолстанкрафт лічаць адной з піянерак фемінізму і феміністычнай філасофіі, і да нашых дзён феміністы іншы раз спасылаюцца на яе працы. На працягу свайго нядоўгага пісьменніцкага жыцця яна пісала навэлы, трактаты, спадарожныя допісы, гісторыю Французскай рэвалюцыі, павучальную і дзіцячую літаратуру. Найпапулярнейшая з прац Уолстанкрафт — «У абарону праў жанчын» (1792), у якой яна даводзіць, што жанчыны не горшыя па прыродзе за мужчын, а так толькі здаецца з-за таго, што жанчынам нестае адукацыі. Как выправіць гэта становішча, яна на старонках кнігі прапануе ставіцца і да тых, і да тых роўна і нават апісвае грамадскі лад, заснаваны на такім прынцыпе. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia