Мэры Шэлі
Мэры Уолстанкрафт Шэлі (анг.: Mary Wollstonecraft Shelley; нарадзілася 30 жніўня 1797, Лондан — 1 лютага 1851) — англійская паэтэса і пісьменніца рамантычнага жанру. БіяграфіяЯе бацькі — Уільям Годвін (ліберальны філосаф, журналіст-анархіст і атэіст) і Мэры Уолстканкрафт (вядомая феміністка, настаўніца і пісьменніца). Маці памерла пад час родаў і бацька гадаваў Мэры, разам з яе сястрой, самастойна. Сама Мэры стала надзвычайна інтэлігентнай, начытанай асобай, цікавілася апошнімі дасягненнямі навукі асабліва ў галінах хіміі і фізіялогіі. У 1814 годзе, ва ўзросце 17 гадоў, яна пазнаёмілася з выбітным англійскім паэтам Персі Шэлі, які ў той час быў жанаты і меў двух дачок. Хутка, пад ціскам грамадскага меркавання, яны вырашылі пераехаць у кантынентальную Еўропу. Там Мэры пазнаёмілася з іншым англійскім паэтам Лордам Байранам. ТворчасцьПершай аповесцю, якую напісала Мэры Шэлі была аповесць «Франкенштэйн, альбо сучасны Праметэй» (1818), натхненнем для якой былі навуковыя даследаванні ў галіне рэгенерацыі мёртвай матэрыі. Акрамя гэтага Мэры Шэлі напісала і іншыя творы: Памерла Мэры Шэлі ад раку мозга 1 лютага 1851 года. Беларускія пераклады«Франкенштайн» на беларускую пераклала Марына Дзергачова (Мн.: «Кнігазбор», 2016) Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia