Мята вадзяная
Мята вадзяная[1], Мята водная (Mentha aquatica) — расліна сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae), від роду Мята. НазваМята вадзяная, мента, мята пятрова[2], пахучка[3]. Батанічнае апісанне![]() Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 90 см. Сцёблы валасістыя, квадратныя ў сячэнні. Лісце авальнае, 2—6 см даўжынёй і 1—4 см шырынёй, часам набывае чырванаватае адценне[4]. Пры расціранні яны выдаюць характэрны мятный пах. Кветкі дробныя, светла-бэзавыя, сабраныя ў маленькія пухнатыя суквецці. Месцы вырастанняМята вадзяная распаўсюджаная ў Еўропе, сярэдняй паласе Расіі, Паўднёва-Заходняй Азіі і Паўночна-Заходняй Афрыцы. Расце на вільготнай глебе або каля ручаёў. Значэнне і прымяненнеМята водная можа прымяняцца ў тых жа мэтах, што і мята перцавая (Mentha ×piperita), якая з’яўляецца гібрыдам мяты воднай і мяты каласковай (Mentha spicata), як рэзка-араматычная (дабаўка да розных страў і напояў) і лекавая расліна.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia