Джэні Эрпенбек
Джэні Эрпенбек (ням.: Jenny Erpenbeck; нар. 12 сакавіка 1967, Берлін, ГДР) — нямецкая пісьменніца і рэжысёр. БіяграфіяДжэні Эрпенбек — дачка фізіка, філосафа і пісьменніка Ёна Эрпенбека і перакладчыцы з арабскай мовы Дорыс Кіліяс. Дзядуля — Фрыц Эрпенбек, бабуля — Хеда Цынер. Джэні Эрпенбек скончыла сярэднюю школу ва Усходнім Берліне, ГДР і атрымала атэстат сталасці ў 1985 годзе. Два гады вучылася на пераплётчыка, затым працавала ў некалькіх тэатрах рэквізітарам і гардэробшчыцай. У 1988—1990 гадах Джэні вывучала тэатральнае мастацтва ў Берлінскім універсітэце, затым вучылася на музычнага рэжысёра ў Вышэйшай школе музыкі імя Ганса Эйслера. Па заканчэнні вучобы ў 1994 годзе некаторы час працавала асістэнтам рэжысёра ў оперным тэатры Граца, з 1997 года самастойна працавала над пастаноўкамі ў тым жа тэатры. З 1998 года працавала ў розных тэатрах Германіі і Аўстрыі, у тым ліку, у Ахене, Нюрнбергу і Берлінскай дзяржаўнай оперы. У 1990-я гады Джэні Эрпенбек звярнулася да літаратурнай дзейнасці і напісала некалькі празаічных і драматычных твораў. Творы Эрпенбек перакладзены на многія мовы свету. У Джэні Эрпенбек ёсць сын (нар. 2002). У 2024 годзе за раман «Кайрас» атрымала Міжнародную Букераўскую прэмію, стаўшы першым аўтарам з Германіі, атрымаўшым гэту ўзнагароду. Прыз у памеры 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў пісьменніца падзяліла з перакладчыкам рамана на англійскую мову Міхаэлем Хофманам.[5] Творчасць
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia