Мікалай Іванавіч Кулябка-Карэцкі
Мікалай Іванавіч Кулябка-Карэцкі (24 чэрвеня 1855, в. Унашава, Клінцоўскі раён, Бранская вобласць — 21 снежня 1924, Ленінград, СССР) — грамадскі дзеяч, публіцыст. Належаў да маларасійскага дваранскага роду Кулябкаў. БіяграфіяНарадзіўся ў 1855 годзе на Браншчыне. У дзяцінстве страціў зрок, вучыўся самастойна. Пасля заканчэння Кіеўскага ўніверсітэта Св. Уладзіміра нядоўга служыў у судовым ведамстве. Набыў вядомасць як адвакат, абаронца абяздольных. У пачатку 1870-х гг. прымаў удзел у кіеўскім гуртку Аксельрода-Лур’е. Восенню 1875 г. жыў у Кішынёве і займаўся транспартам забароненай літаратуры ў Расійскую імперыю. У 1875—1879 гг. на эміграцыі. Пасля публіцыстычных заняткаў (у «Знании», «Отечественных записках», «Земском обзоре», «Земстве» і інш.), з 1880 г. стаў працаваць у Палтаўскім губернскім земстве. У 1882 г. за выкарыстанне суда ў палітычных мэтах пазбаўлены права адвакацкай дзейнасці і высланы ў Гомель пад нагляд паліцыі. З 1889 па 1896 гг. займаў пасады загадчыка статыстычнага, а потым эканамічнага бюро Палтаўскага губернскага земства. Прымаў удзел у выпрацоўцы праграмы земскай статыстыкі — «Ежегодников». Дапамог групе «Вызваленне працы» апублікаваць зборнік «Сацыял-дэмакрат» (1888 г., у 4-х кн.). З 1897 па 1900 гг. быў сакратаром Імператарскай вольнага эканамічнага грамадства і рэдактарам яго «Трудов». У 1910-я г. жыў у Гомелі. Член Гомельскага музычна-драматычнага таварыства, супрацоўнік газеты «Гомельский вестник» (1909). Змяшчаў свае творы ў мінскім літаратурным альманаху «Туманы» (1909). Выдаваў і рэдагаваў газеты «Гомельские отклики», «Отклики» (1912, 1914—1915 гг.), дзе змяшчаў крытычныя артыкулы, сатырычныя паэмы і вершы, скіраваныя супраць урадавай палітык і дзейнасці мясцовай адміністрацыі, за што неаднаразова прыцягваўся да суда. Пасля 1917 г. чытаў лекцыі па гісторыі рэвалюцыйнага руху, друкаваў мемуарныя нататкі. Пахаваны на Літаратарскіх мастках[1]. Працы
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia