1962—1964 гг. вучоба ў ГПТВ № 61 Баранавічы, адначасова скончыў СШ працоўнай моладзі № 2. У 1965 г. скончыў студыю Палаца культуры будтрэста № 9 г. Віцебска. 1965—1970 студэнт мастацка-графічнага факультэта Віцебскага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава. У 1970—1994 начальнік бюро прамысловай эстэтыкі завода «Чырвоны Кастрычнік» г. Оршы.
Кіраваў студыяй выяўленчага мастацтва Палаца культуры завода «Чырвоны Кастрычнік» у Оршы, займаў пасаду начальніка бюро прамысловай эстэтыкі (1970—1994 гг.). У 1984—1985 гг. удзельнічаў у распрацоўцы і стварэнні помніка жыхарам горада Барані, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Жыве і працуе ў горадзе Барані.
Творчасць
І ў студэнцкія гады, і пасля заканчэння інстытута Мікалай Таранда шмат часу прысвячаў самаадукацыі, працы ў майстэрні і на пленэры. У творчых паездках (у тым ліку сумесных з настаўнікам Алегам Арловым) на Палессе, у Літву, па Купалаўскіх мясцінах, у Крым, Уладзімір, Суздаль мастак удасканальваў уласны стыль у жывапісе. Паездкі ў дом творчасці «Сенеж» (у 1977 і 1983 гг.) дапамаглі рэалізаваць талент графіка, засвоіць новыя тэхнікі.
Першая персанальная выстава адбылася ў 1973 г. у Оршы. Прыняты ў Саюз мастакоў СССР у 1989 г.
З 1994 г. цалкам прысвячае сябе творчасці. Персанальныя і калектыўныя выставы праходзяць у Палацы мастацтва, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, Касцёле св. Сымоны і Алены (Мінск), у выставачных залах Віцебска, Полацка, Оршы, а таксама ў Вязьме і Смаленску. Удзел у міжнародных пленэрах жывапісу ў горадзе Пернік (Балгарыя) у 1999 і 2004 гг. натхніў мастака на стварэнне серый фармальных работ.
Мікалай Таранда — актыўны ўдзельнік рэспубліканскіх і міжнародных пленэраў і майстар-класаў, суарганізатар міжнароднага арт-праекта «Калегіум» у Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыкі (2009—2016 гг.). З 2010 г. стала супрацоўнічае з творчым аб’яднаннем «Традыцыя» Беларускага саюза мастакоў.
Творчасць
Работы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (Мінск), Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, Мастацкай галерэі Палаца мастацтваў горада Пернік (Балгарыя), Смаленскім дзяржаўным інстытуце мастацтваў (Расія), Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыкі, Аршанскім музеі гісторыі і культуры горада, Мастацкай галерэі Полацка, у прыватных калекцыях у Беларусі, Балгарыі, Германіі, Латвіі, Літве, Польшчы, Расіі, ЗША.
Асноўныя выставы
1973
Персанальная выстава твораў жывапісу і графікі. Палац культуры завода «Чырвоны Кастрычнік», Орша.
1978
Персанальная выстава жывапісу і графікі. Палац культуры завода «Чырвоны Кастрычнік», Орша.
1988
Персанальная выстава твораў жывапісу і графікі. Выставачная зала музея завода «Чырвоны Кастрычнік», Орша.
1990
Персанальная выстава твораў жывапісу і графікі. Гарадская выставачная зала, Орша.
Крепак, Б. Николай Таранда. Живопись. Графика [Выяўленчы матэрыял] = Nikolay Taranda : альбом. — Каунас, 1997. — 151 с.
Таранда Мікалай Іванавіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 535. — На беларус. і англ. мовах.
Таранда Мікалай Іванавіч // Сучасныя мастакі Віцебшчыны : біябібліягр. слоўнік / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Аддзел літаратуры па мастацтве; склад. В. І. Аліева. — Віцебск, 1994. — С. 107—108.
Цыбульский, М. Л. Таранда Николай Иванович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 504.
Спасылкі
taranda.by — сайт мастака Мікалая Таранды, галерэя работ