Мікалай Іосіфавіч Шошчыц

Мікалай Іосіфавіч Шошчыц
Дата нараджэння 24 мая 1918(1918-05-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 снежня 1996(1996-12-21) (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
  • Плоска[d]
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Заслужаны артыст Беларускай ССР сярэбраны медаль ВДНГ

Мікалай Іосіфавіч Шошчыц (24 мая 1918, Гальчынцы, Тэафіпальскі раён, Хмяльніцкая вобласць, Украіна — 21 снежня 1996, Брэст) — беларускі дырыжор харавых калектываў. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1963).

Біяграфія

З 1920 года жыў у Брэсце. Пасля заканчэння ў 1939 годзе юрыдычнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта працаваў начальнікам планавага аддзела Брэсцкай міжраённай гандлёвай арганізацыі. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у антынацысцкім падполлі. Пасля вызвалення Беларусі працаваў начальнікам планава-фінансавага аддзела Брэсцкага аблспажыўсаюза, затым — аддзела Брэсцкай мэблевай фабрыкі.

У 15-гадовым узросце стварыў свой першы хор у гімназіі. У 35-гадовым узросце паступіў у Брэсцкае музычнае вучылішча, у 1955 годзе скончыў яго. У 1954—1980 гадах Мікалай Іосіфавіч — выкладчык музыкі і спеваў Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. Адначасова ў 1954—1974 гадах арганізатар і мастацкі кіраўнік Брэсцкай харавой капэлы Дома культуры чыгуначнікаў. З 1960 года капэла мае званне народнай. У рэпертуары рускія і беларускія народныя песні, руская і замежная класіка, творы савецкіх кампазітараў, у т. л. А. Мдывані, С. Пракоф’ева, Г. Свірыдава, Р. Шчадрына. Калектыў на чале з М. Шошчыцам гастраліраваў па БССР, РСФСР, выступаў у Маскве (1962, 1964), быў у Польшчы.

З 1986 года Мікалай Іосіфавіч узначальваў хор ветэранаў вайны і працы Брэсцкага Дома афіцэраў (з 1989 года — пры ГДК). Дзейнасць М. Шошчыца ў самадзейных калектывах вылучалася ўвагай да гісторыка-патрыятычнай тэматыкі, беларускага песеннага фальклору, розных харавых жанраў.

Званне заслужанага артыста БССР М. Шошчыц атрымаў у 1963 годзе. Узнагароджаны Сярэбраным медалём ВДНГ СССР (1963).

Мікалай Іосіфавіч Шошчыц памёр 21 снежня 1996 года. Пахаваны на гарадскіх могілках «Плоска».

Яго імем названы хор ветэранаў вайны і працы Брэсцкага гарадскога Дома культуры. На будынку Цэнтра харавога спявання (вул. Пушкінская, 42) у лiпенi 2007 года адкрыта мемарыяльная дошка з тэкстам: «В нашем городе жил и работал в 1920—1996 гг. художественный руководитель и дирижёр хоровых коллективов, заслуженный артист Республики Беларусь Николай Иосифович Шощиц (1918—1996)».

Літаратура

  • Шошчыц Мікалай Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2003. Т. 17. С. 454.
  • Шошчыц Мікалай Іосіфавіч // Энцыклапедыя культуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1987. Т. 5. С. 584.


Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya