Мікалай Андрэевіч Васількоў
Мікалай Андрэевіч Васількоў (нар. 1 красавіка 1958, в. Бярозаўка, Кармянскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі ўрач, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. БіяграфіяСкончыў Віцебскі медыцынскі інстытут, урач-лячэбнік; Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі па спецыяльнасці «Грамадскае здароўе і ахова здароўя». Працаваў участковым тэрапеўтам, загадчыкам тэрапеўтычнага аддзялення, намеснікам галоўнага ўрача, загадчыкам паліклінікі тэрытарыяльнага медыцынскага аб'яднання, галоўным урачом абласной клінічнай паліклінікі, начальнікам упраўлення аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама. З'яўляўся дэпутатам гарадскога Савета дэпутатаў, абласнога Савета дэпутатаў. Ганаровы грамадзянін Кармянскага раёна Гомельскай вобласці. З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. УзнагародыУзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Асабістае жыццёЖанаты, мае дачку. ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia