Бярозаўка (Кармянскі раён)
Бяро́заўка[1] (трансліт.: Biarozaŭka, руск.: Берёзовка) — вёска ў Кармянскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Барсукоўскага сельсавета. Да 27 снежня 2022 года вёска ўваходзіла ў склад Каменскага сельсавета[2]. Славутасці![]() У вёсцы калісьці быў ветраны млын[3], які быў пабудаваны ў 1903—1905 гадах братамі Міхаілам Іванавічам і Іванам Іванавічам Паляковымі. Пры правядзенні калектывізацыі млын стаў калгасным, а яго гаспадары былі высланы ў Сібір. Млын працаваў да пачатку 1970-х гадоў, а потым знаходзіўся ў закінутым стане і паступова разбураўся. Па ініцыятыве заснавальніка «Дудутак» Яўгена Будзінаса ў чэрвені 1992 года млын быў прывезены на тэрыторыю музея, адноўлены брыгадай цесляроў Віктара Карачуна пад кіраўніцтвам архітэктара Сяргея Сергачова і мастака Барыса Цітовіча[4]. Вядомыя асобы
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia