Мікалай Апанасавіч Герасімаў
Мікалай Апанасавіч Герасімаў (руск.: Николай Афанасьевич Герасимов; 26 кастрычніка 1903, Пецярбург, Расія — 17 верасня 1977, Магілёў) — рускі і беларускі празаік. БіяграфіяНарадзіўся 26 кастрычніка 1903 года ў Пецярбургу ў сям’і служачага. Працаваў справаводам у Малаяраслаўскім павятовым выканкаме Калужскай вобласці, інструктарам у спартыўных арганізацыях. У 1925–1927 гг. служыў у Чырвонай Арміі[1]. Пасля працаваў рабочым на суднабудаўнічым заводзе, на трыкатажнай фабрыцы, на будаўніцтве ў Ленінградзе[2]. Пасля заканчэння Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С. М. Кірава ў 1937 г. служыў ваенным урачом[1]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Служыў у 254-м батальёне аэрадромнага абслугоўвання 1-й гвардзейскай артылерыйскай дывізіі, 11-м асобным дывізіёне 1-га корпуса проціпаветранай абароны Маскоўскай ваеннай акругі, 404-м складзе Маскоўскай ваеннай акругі, аэрадроме спецпрызна 5-й авіяцыі далёкага дзеяння[1]. Пасля Вялікай Айчыннай вайны працягнуў службу ў арміі. У 1956 г. звольнены з вайсковай службы[1]. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1956 г[2]. З 1957 г. жыў у Магілёве[2]. Працаваў на Магілёўскай абласной станцыі пералівання крыві, намеснікам загадчыка Магілёўскага абласнога аддзела аховы здароўя[1]. Памёр 17 верасня 1977 года ў Магілёве. Пахаваны там жа[2]. Узнагароды[1]
ТворчасцьУ друку выступіў у 1921 г. з нарысамі, вершы друкаваў з 1926 г. Пісаў на рускай мове. Псеўданімы: Протва Н.[3] Аўтар аповесцей «Где сходятся берега» (Москва, 1931), «Простуда» (Москва, 1932), «Огонь над Каличевкой» (Чкалов, 1955), «Завтрашний день принадлежит тебе» (Москва, 1966), рамана «Узлы» (Москва, 1932)[2]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia