Мікалай Апанасавіч Тоўсцік
Мікалай Апанасавіч Тоўсцік (нар. 1921, в. Чыкілі, Глускі раён, Бабруйская акруга, БССР) — беларускі эканаміст, выкладчык. Кандыдат эканамічных навук (1968). БіяграфіяБрат беларускага журналіста і грамадскага дзеяча Аркадзя Тоўсціка. Скончыў Чыкілёўскую СШ, у 1957 годзе — Мінскі педагагічны інстытут. Працоўную дзейнасць пачаў настаўнікам Гарнавішчанскай пачатковай школы на Палессі. У 1939—1941 гадах служыў у Чырвонай Арміі. У Вялікую Айчынную вайну быў партызанам, намеснікам камісара атрада імя Шчорса 37-й партызанскай брыгады, сакратаром падпольнага Бабруйскага райкама камсамола, у 1944—1947 гадах — першым сакратаром Бабруйскага райкама ЛКСМБ. З 1948 года на савецкай і партыйнай рабоце ў Бабруйскім, Клічаўскім, Слаўгарадскім раёнах і г. Магілёве. 27 лютага 1954 года абраны старшынёй Слаўгарадскага райвыканкама[1][2]. У 1983—1997 гадах — дацэнт кафедры эканомікі Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута. Дэпутат Вярхоўнага савета БССР 4-га і 12-га скліканняў. У 1962—1966 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савета СССР. Член рэспубліканскага Савета ветэранаў вайны. УзнагародыСям’я
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia