Мікалай Васілевіч Грунтовіч
Мікалай Васілевіч Грунтовіч (нар. 6 лютага 1943, в. Забалоцце, Барысаўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне энергетыкі і тэхнічнай дыягностыкі. Доктар тэхнічных навук (1994), прафесар (2008). БіяграфіяСкончыў Севастопальскае вышэйшае ваенна-марское інжынернае вучылішча (кваліфікацыя «Ваенны інжынер-электрык», 1966), Ваенна-марскую акадэмію імя А. А. Грэчкі (Ленінград; спецыяльнасць «Карабельныя электраэнергетычныя сістэмы», 1976). Служыў на Паўночным флоце (1966—1974; з 1968 — камандзір групы міжпаходавай падрыхтоўкі электраэнергетычных сістэм падводных лодак); працаваў у Севастопальскім вышэйшым ваенна-марскім інжынерным вучылішчы (1974—1994; з 1985 — начальнік кафедры АСК атамных энергетычных установак); ААТ «Белэнергарамналадка» (1994—1998, начальнік лабараторыі тэхнічнай дыягностыкі); НТРУП «ДаЭкАс» (Мінск; 1998—1999, намеснік генеральнага дырэктара па навуцы); ААТ «Белгархімпрам» (1999—2008; у 1999—2003 — начальнік галіновага навукова-тэхнічнага цэнтра энергазберажэння і дыягностыкі, з 2003 — загадчык аддзела дыягностыкі энергетычнага абсталявання); Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П. В. Сухога (з 2008, кафедра электразабеспячэння, прафесар). Навуковыя інтарэсы: энергетыка; энергаэфектыўнасць; тэхнічная дыягностыка. 5 пасведчанняў на вынаходствы. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура |
Portal di Ensiklopedia Dunia