Весялоўскі сельсавет
Весяло́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Весялова. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года як Велікастахаўскі сельсавет у складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Вялікае Стахава. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Касцюкоўскага сельсавета[1]. 16 студзеня 1969 года ў склад Прыгараднага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Вялікае Стахава, Дудзінка, Ляшчыны, Прудок і Чырвоны Кастрычнік), у склад сельсавета з Кішчынаслабодскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Весялова, Вялікая Трасцяніца, Забалоцце, Звяняты, Крычына і Малая Трасцяніца), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Весялова, сельсавет перайменаваны ў Весялоўскі[2]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хаўхоліцкага сельсавета (11 населеных пунктаў: вёскі Востраў, Вярховіна, Дубовы Лог, Ельніца, Загор’е, Крацэвічы, Мсценне, Нежыцы, Рагатка, Хаўхоліца і Яблачына)[3]. 15 чэрвеня 2022 года скасавана вёска Дубовы Лог[4]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 1496 чалавек[5], з іх 91,9 % — беларусы, 6,1 % — рускія, 0,9 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (21 населены пункт) — 1947 чалавек[7]. СлавутасціНа тэрыторыі сельсавета знаходзіцца Мемарыяльны комплекс на Брылёўскім полі, які прысвечаны падзеям вайны 1812 года і пераправе Напалеона праз Бярэзіну. Штовосень праводзяцца гістарычныя рэканструкцыі. У 2000 годзе на тым жа месцы археолагі знайшлі адзін з найбольш адметных манетна-рэчавых скарбаў эпохі вікінгаў на тэрыторыі Беларусі. ПомнікіЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia