Мікалай Васілевіч Куляшоў
Мікала́й Васі́левіч Куляшо́ў (10 жніўня 1957, Галавічполе, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1998), прафесар. Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2015) і кавалер ордэна Айчыны 3-й ступені (2020). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2021). БіяграфіяУ 1979 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і працаўладкаваўся ў Інстытут прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі. У 1993 годзе стаў намеснікам кіраўніка Міжнароднага лазернага цэнтру Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі, які ўзначаліў у 1999 годзе. Напісаў навуковыя працы ў галіне лазернай фізікі і спектраскапіі. Даследаваў паглынанне з узбуджаных станаў іёнаў пераходных і рэдказямельных элемэнтаў у лазерных крышталях. Распрацаваў шэраг лазерных матэрыялаў і цьвёрдацельных пасіўных лазэрных затвораў[4]. У 1999 годзе ўладкаваўся на кафедру лазернай тэхнікі і тэхналогіі на прыборабудаўнічым факультэце Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі. Пазьней узначаліў гэтую катэдру. Да 2021 году пад яго кіраўніцтвам абаранілі 5 кандыдацкіх і 4 магістарскія дысэртацыі. Напісаў звыш 180 артыкулаў у навуковых часопісах і атрымаў 5 аўтарскіх пасьведчанняў і патэнтаў[5]. У 2015 годзе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ўзнагародзіла Мікалая Куляшова нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь»[6]. 1 снежня 2020 года А. Лукашэнка падпісаў Указ аб узнагароджанні Мікалая Куляшова ордэнам Айчыны 3-й ступені[7], які той асабіста атрымаў 10 снежня[8]. У 2020 годзе Мікалай Куляшоў увайшоў у лік найбольш цытаваных навукоўцаў сьвету ў галіне лазернай фізікі. Пад кіраўніцтвам Куляшова кафедра лазернай тэхнікі і тэхналогіі стала вядучай у БНТУ паводле навукова-даследчай дзейнасьці. У снежні 2020 году Мікалай Куляшоў адзначыў: «За 20 гадоў падрыхтавалі каля 500 інжынераў. На іх рахунку — распрацоўка і выраб Беларускага касмічнага апарата, самай перадавой прадукцыі такіх вядомых прадпрыемстваў, як ААТ „Пеленг“ і БелОМА. Ёсць і прыклады, калі нашыя выхаванцы самі стварылі інавацыйныя прадпрыемствы, прызнаныя сёння ў свеце. Дарэчы, агульнапрызнаны і наш лазерны цэнтр»[9]. Навуковая дзейнасцьРаспрацаваў шэраг новых высокаэфектыўных лазерных матэрыялаў для дыёдна-напампоўваных цвёрдацельных лазераў, якія працуюць у рэжымах мадуляванай дыхтоўнасці і пасіўнай сінхранізацыі мод у розных спектральных дыяпазонах для ўжыванняў у дальнаметрыі, апрацоўцы матэрыялаў і медыцыне. Аўтар больш за 180 навуковых і метадычных работ, 5 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў. Падрыхтаваў 5 кандыдатаў навук. У 2014—2021 гг. уваходзіў у склад Калегіі нацыянальных экспертаў краін СНД па лазерах і лазерных тэхналогіях ад Беларусі Лазернай асацыяцыі краін СНД. Лаўрэат прэміі імя акадэміка В. А. Капцюга (2017 г.), якая прысуджаецца НАН Беларусі і Сібірскім аддзяленнем РАН, за працу «Даследаванне фундаментальных асаблівасцяў лазернай генерацыі трохвалентных іёнаў еўропія ў анізатронных крышталічных матрыцах падвойных малібдатаў і вальфраматаў» у складзе аўтарскага калектыву. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia