Мікалай Васільевіч Гнацюк
Мікалай Васільевіч Гнацюк (нар. 14 верасня 1952, с. Нэмырыўка, Старакасцянтыніўскага раёна, Хмяльніцкай вобласці, Украіна) — украінскі эстрадны спявак. Народны артыст Украінскай ССР. БіяграфіяСкончыў Ровенскі педагагічны інстытут (музычна-педагагічны факультэт). Творчую кар’еру пачаў у ансамблі «Мы-адэсіты». Падчас службы ў радах Савецкай арміі спяваў у ансамблі 8-й гвардзейскай арміі ГСВГ у г. Веймары (ГДР). Вучыўся ў студыі Ленінградскага мюзік-хола і паралельна гастраляваў з ВІА «Дружба». У 1978 годзе стаў пераможцам другога конкурсу артыстаў эстрады Украіны ў Запарожжы. У 1979 годзе заняў трэцяе месца на VI Усесаюзным конкурсе артыстаў эстрады. У 1980 годзе атрымаў Гран-пры конкурсу эстраднай песні ў Дрэздэне (песня Д. Тухманава «Я з табой танцую»). У 1980 годзе заняў першае месца фестывалю Інтэрбачанне ў Сопаце (песня Р. Паўлса «Танец на барабане»). Шырока вядомыя песні Гнацюка «Танец на барабане», «Птушка шчасця», «Малінавы звон», «Белыя аканіцы». Удзельнік міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар» у г. Віцебску, міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты Шлягер» у г. Магілёве. УзнагародыУзнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны. Звання «Ганаровы грамадзянін г. Магілёва» ўдастоены ў 2002 годзе за вялікі ўклад у развіццё Нацыянальны культур Рэспублікі Беларусь і Украіны. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia