Мікалай Дзмітрыевіч Ворвулеў
Мікалай Дзмітрыевіч Ворвулеў (22 студзеня 1917, Паўлаўск, Варонежская вобласць — 29 жніўня 1967, Кіеў) — беларускі і ўкраінскі савецкі оперны спявак (барытон). Народны артыст БССР (1954). Народны артыст СССР (1956).[1]. БіяграфіяНарадзіўся 22 студзеня 1917 года ў Паўлаўску Варожнежскай губерні, па нацыянальнасці ўкраінец. У перыяд 1939—1946 гадоў служыў у шэрагах Савецкай Арміі, дзе быў салістам Ансамбля песні і танца Беларускай ваеннай акругі[1]. Браў урокі спеваў у Мінску ў В. Ф. Карына[2]. З 1946 года — саліст Беларускага тэатра оперы і балета, дзе дэбютаваў у партыі Эскамільё ў оперы «Кармэн» Ж. Бізе. Адначасова займаўся ў Мінскай кансерваторыі па класе спеваў Я. Вітынга (скончыў у 1954)[1]. У лютым 1955 года ў Маскве падчас Дэкады беларускага мастацтва і літаратуры ўпершыню выканаў знакамітую Песню пра Нёман[3]. З 1955 года гастраляваў за мяжой (ГДР, ПНР, СФРЮ, Вялікабрытанія)[1]. У 1957—1967 гадах — саліст Украінскага тэатра оперы і балета імя Т. Р. Шаўчэнкі (Кіеў)[1]. Выступаў як канцэртны спявак. Карыстаўся шырокай вядомасцю як выканаўца народных песень. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР IV—V скліканняў. Дэпутат Вярхоўнага Савета УССР V склікання[1]. Памёр 29 жніўня 1967 года. Пахаваны ў Кіеве на Байкавых могілках. Узнагароды і званні
ТворчасцьВядомы не толькі як оперны спявак, але і як выканаўца беларускіх народных і масавых песень[1], у тым ліку «Ой бацька мой, Нёман», «Белоруссия». Оперныя партыіГолас рэдкай прыгажосці, дасканалае валоданне ім дазвалялі Ворвулеву ствараць выразныя скончаныя вобразы[1].
Ушанаванне памяціУ 1994 годзе на фасадзе дома ў Кіеве (вул. Б. Хмяльніцкага, 47), дзе пражываў спявак, устаноўлена бронзавая мемарыяльная дошка з барэльефным партрэтам М. Варвулёва (скульптар Ю. Багаліка, архітэктар Р. Кухарэнка). Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia