Мікалай Захаравіч Асмыковіч
Мікалай Захаравіч Асмыковіч (3 мая 1916, в. Красная Слабада, Акцябрскі раён — 14 снежня 1976) — камандзір гарматнага разліку 374-га артылерыйскага палка, сяржант, поўны кавалер ордэна Славы[1]. БіяграфіяНарадзіўся 7 красавіка 1916 года ў вёсцы Ге́рманава Слабада́ (сучасны аграгарадок Красная Слабада, Акцябрскі раён Гомельскай вобласці Беларусі). Скончыў 4 класы школы, працаваў у калгасе «Арэса» і на новабудоўлях Мінска. У Чырвонай Арміі ў 1937—1939 гг. і з 1941 года. У 1940 годзе жыў і працаваў у Мінску. Быў супрацоўнікам Варашылаўскага райаддзела НКДБ Мінска[2]. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны на фронце з 1941 года, на Заходнім, Беларускім, 1-м Беларускім франтах. З чэрвеня 1941 г. па студзень 1942 г. у пагранічных войсках НКДБ СССР. Удзельнік абарончых баёў на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Курскай бітвы. За баі на Курскай дузе ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі[3]. Наводчык гарматы 374-га артылерыйскага палка, яфрэйтар Асмыковіч 25 снежня 1943 г. у раёне вёскі Шацілкі (цяпер горад Светлагорск Гомельскай вобласці), адбіваючы варожыя контратакі, меткім агнём прамой наводкай падбіў два танкі і знішчыў звыш узвода жывой сілы ворага, што дазволіла ўтрымаць займаемы рубеж. Загадам камандзіра 175-й стралковай дывізіі ад 1 студзеня 1944 года яфрэйтар Асмыковіч Мікалай Захаравіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[3]. У чэрвені 1944 года ў баях за горад Ковель падбіў 2 танкі. За ўдзел у гэтых баях 175-я стралковая дывізія атрымала ганаровую назву «Ковельскай». Камандзір артылерыйскага разліку 373-га артылерыйскага палка малодшы сяржант Асмыковіч 17 студзеня 1945 года ў баі на паўночным захадзе ад населенага пункта Закрочым вывеў са строю 2 кулямёты, каля 20 варожых салдат. Загадам камандуючага 47-й арміяй ад 14 сакавіка 1945 года малодшы сяржант Асмыковіч Мікалай Захаравіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[3]. 14 красавіка 1945 года падчас прарыву варожай абароны на рацэ Одэр, знаходзячыся ў баявых шэрагах пяхоты, прамой наводкай знішчыў гармату, разлік станковага кулямёта, 2 ручныя кулямёты з разлікам і да 20 аўтаматчыкаў. Паранены, не пакінуў поля бою, замяніў забітага наводчыка і камандаваў разлікам да канца бою. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 31 мая 1945 года, за мужнасць, адвагу і гераізм сяржант Асмыковіч Мікалай Захаравіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені[3]. Да 1946 года на ваеннай службе. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся на радзіму. Працаваў загадчыкам аддзялення сувязі, у калгасе, старшынёй сельсавета. Памер 14 снежня 1976 года. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia