Красная Слабада (Акцябрскі раён)
Кра́сная Слабада́[2] (да 1929 года Ге́рманава Слабада́) — аграгарадок, цэнтр Краснаслабодскага сельсавета Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 25 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 232 км ад Гомеля, 25 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін. ГідраграфіяЭкалогія і прыродаНа поўначы мяжуе з лесам. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Капцэвічы. ІнфармацыяПланіроўка складаецца з доўгай, выгнутай шыротнай вуліцы (уздоўж ракі), да якой з поўначы далучаюцца 3 злучаныя паміж сабой кароткія вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. У 1986 годзе пабудавана 55 мураваных будынкаў, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС месцаў. Цэнтр КСУП «Чырвонаслабодскае», малочнатаварная і свінагадоўчая фермы, мехдвор. Сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом народнай творчасці, бібліятэка, амбулаторыя, лазнева-пральны камбінат, аддзяленне сувязі, лясніцтва, комплексны прыёмны пункт, гандлёвы цэнтр[3]. ГісторыяВыяўленыя і даследаваныя археолагамі курганы, што былі побач з вёскай, сведчаць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў.
Да 1998 года ў склад Чырвонаслабодскага сельсавета ўваходзіла вёска Звесніца (у наш час не існуе). НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Вядомыя выхадцы
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia