Мікалай Капітонавіч Сцепаненкаў
Мікалай Капітонавіч Сцепане́нкаў[3] (руск.: Николай Капитонович Степаненков; нар. 31 кастрычніка 1925) — вучоны ў галіне педагогікі, доктар педагагічных навук (1988), прафесар (1974), акадэмік Міжнароднай акадэміі тэхнічнай адукацыі (1998). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. БіяграфіяНарадзіўся у вёсцы Харына Дарагабужскага павета Смаленскай губерні[4] (Духаўшчынскага раёна Смаленскай вобласці). У час Вялікай Айччыннай вайны з верасня 1941 па чэрвень 1944 года — разведчык, падрыўнік у партызанскім атрадзе імя Катоўскага брыгады Нікіціна, з 7 жніўня 1944 года — камандзір стралковага аддзялення, узвода 2-й гвардзейскай арміі 3-га Беларускага фронта[4]. Быў двойчы паранены[4]. У 1951 годзе скончыў Смаленскі педагагічны інстытут. Працаваў дырэктарам Первамайскай[4] сярэдняй школы Шумяцкага раёна Смаленскай вобласці. Скончыў аспірантуру Дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. І. Герцэна ў Санкт-Пецярбургу[5]. З 1962 года М. К. Сцепаненкаў працаваў у Гродзенскім педагагічным інстытуце (асістэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі, з 1964 года — старшы выкладчык, з 1971 года — дацэнт кафедры і дэкан біёлага-хімічнага факультэта[4]). У 1974 годзе М. К. Сцепаненкаў перайшоў на працу ў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага. Навуковая дзейнасцьПрацы па даследаваннях праблем політэхнічнай адукацыі і прафесійнай арыентацыі навучэнцаў, педагагічнай адукацыі настаўніцкіх кадраў. Падрыхтаваў шэраг кандыдатаў і дактароў навук, сярод якіх А. М. Радзькоў, В. П. Таранцей, Г. М. Сендзер, дактары навук з Польшчы, кандыдаты навук з Кубы, В’етнама, Сірыі[5]. Аўтар і сааўтар вучэбных дапаможнікаў, навукова-метадычных прац. Сярод апублікаванага:
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia