Мікалай Мікалаевіч Бекман
Мікалай Мікалаевіч Бекман (руск.: Николай Николаевич Бекман; 1865 — 1924) — дзяржаўны службовец, землеўласнік. БіяграфіяПаходзіў абруселага роду шведскага паходжання. Нарадзіўся ў сям’і барона Мікалая Мікалаевіча Бекмана (1842—1897), памешчыка Палтаўскай губерні, Ганны Іванаўны Крамаравай (1845—1919). Меў сястру Кацярыну (у шлюбе Ляпнінская; 1846—1930)[1]. Скончыў Царскасельскі ліцэй у Пецярбургу і Пятроўска-разумоўскую сельскагаспадарчую акадэмію ў Маскве[1]. Памешчык, валодаў вёскай Янаўка Клімавіцкага павета. Ляснічы ва ўгоддзях князёў Мяшчэрскіх[1]. Апошні клімавіцкі павятовы маршалак у 1911—1916 гадах[2]. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працаваў аграномам у Рослаўлі[1]. Сям’яУ першым шлюбе з графіняй Аленай Сямёнаўнай з Бонч-Асмалоўскіх (1863—1908), дачкой Сямёна Сямёнавіча Бонч-Асмалоўскага (1832—1905) і Юліі Іванаўны з Бонч-Бруевічаў. Дзеці[1]:
У другім шлюбе з баранесай Марыя Мікалаеўна[3] з Мяшчэрскіх (у першым шлюбе фон Брынкен )[1]. Да рэвалюцыі сям’я жыла ва ўласным асабняку ў Клімавічах, пазней сям’ю перасялілі ў невялікі ўбогі домік на ўскраіне горада[3]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia