Мікалай Мікалаевіч Дубовік

Мікалай Мікалаевіч Дубовік
дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі
9 студзеня 1996 — 9 студзеня 2001

Нараджэнне 28 жніўня 1955(1955-08-28) (69 гадоў)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Мікалай Мікалаевіч Дубовік (нар. 28 жніўня 1955, Слабада Уздзенскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія

Скончыў Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут (інжынер-педагог), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (юрыст). Працоўную дзейнасць пачаў слесарам на вытворчым аб’яднанні «Інтэграл». Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў майстрам вытворчага навучання Мінскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 23 будаўнікоў, намеснікам дырэктара Мінскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 55 будаўнікоў, намеснікам начальніка арганізацыйнага ўпраўлення Службы кантролю Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Кіраўнік беларускага грамадскага аб’яднання «Рэспубліка без наркотыкаў», старшыня грамадскага аб’яднання «Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз».

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў. Прызначаўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання[1].

Узнагароды

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём Пушкіна (Расійская Федэрацыя), пяццю юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, медалём Рускай праваслаўнай царквы Прападобнага Сергія Раданежскага ІІ ступені[2] .

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya