Мікалай Мікалаевіч Кудзяньчук
Мікалай Мікалаевіч Кудзяньчук (нар. 7 снежня 1969, г. Драгічын) — беларускі ўрач, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання. БіяграфіяНарадзіўся 7 снежня 1969 года ў г. Драгічыне Брэсцкай вобласці[1]. Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа»; Беларускую акадэмію паслядыпломнай адукацыі па спецыяльнасці «Урач-арганізатар»[1]. Працаваў урачом-тэрапеўтам, намеснікам галоўнага ўрача па ўрачэбна-працоўнай экспертызе, намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва Рэчыцкай цэнтральнай раённай бальніцы; намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта; генеральным дырэктарам УП «Белмедтэхніка»; начальнікам галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта[1]. У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Рагачоўскай акругі № 45. Член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы[1]. УзнагародыУзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[1]. ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia