Мікалай Міхайлавіч Рагашчук

Мікалай Міхайлавіч Рагашчук
памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Гомельскай вобласці[d]
5 красавіка 2021 — 14 верасня 2022
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Грузіі[d]
з 22 мая 2025
Папярэднік Анатоль Васілевіч Ліс

Нараджэнне 22 красавіка 1979(1979-04-22)[1] (46 гадоў)
Адукацыя

Мікалай Міхайлавіч Рагашчук (нар. 22 красавіка 1979, Пінск, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся 22 красавіка 1979 года ў Пінску[2].

У 2003 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Эканамічная кібернетыка»[3], пазней скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачаў рабочым будаўнічай брыгады Пінскай зверагаспадаркі ў в. Малатковічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. З 2003 года працаваў інжынерам-праграмістам Брэсцкага рэгіянальнага аддзела інфармацыйна-тэхнічнага цэнтра ААТ «Палессетэхінфарматыка» у г. Пінск. У 2003—2013 гадах працаваў на розных пасадах у Брэсцкім абласным тэрытарыяльным фондзе дзяржаўнай маёмасці: спецыялістам першай катэгорыі аддзелаў рэфармавання дзяржаўнай уласнасці і правядзення аўкцыёнаў і конкурсаў; вядучым спецыялістам аддзела ўладальніцкага нагляду, галоўным спецыялістам, намеснікам начальніка аддзела кантролю за выкарыстаннем дзяржаўнай маёмасці; начальнікам аддзела ўліку, аналізу выкарыстання маёмасці і арэндных адносін; першым намеснікам дырэктара фонду[4].

У 2013—2016 гадах — намеснік дырэктара Мінскага гарадскога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці. У 2016—2018 гадах працаваў старшынёй камітэта эканомікі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. У 2018 годзе прызначаны намеснікам старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

З 5 красавіка 2021 года[5] па 14 верасня 2022 года[6] працаваў памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па Гомельскай вобласці.

14 верасня 2022 года прызначаны намеснікам Кіраўніка справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з прысваеннем вышэйшага класа дзяржаўнага служачага[6].

22 мая 2025 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Грузіі[7].

З’яўляецца старшынёй Мінскага абласнога аддзялення Беларускай федэрацыі баскетбола[2].

Міжнародныя санкцыі

25 лютага 2022 года ўключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза за садзейнічанне расійскай агрэсіі супраць Украіны[8]; да санкцый ЕС далучылася Швейцарыя[9]. У лютым таго ж года Рагашчука дадалі ў санкцыйны спіс Вялікабрытаніі[10], у лістападзе — ў санкцыйны спіс Канады[11].

Крыніцы

  1. а б в г https://gp.by/novosti/novosti-belarusi/news232490.html
  2. а б Поздравляем Николая Михайловича Рогащука с днём рождения!
  3. Рогащук Николай Михайлович
  4. Помощником Президента — инспектором по Гомельской области назначен Николай Рогащук. Другие кадровые решения главы государства
  5. Лукашэнка назначыў новых памочнікаў — інспектараў па Мінскай і Гомельскай абласцях
  6. а б Указ Президента Республики Беларусь от 14 сентября 2022 года № 325 «О Н. М. Рогащуке»
  7. Мікалай Рагашчук назначаны паслом Беларусі ў Грузіі
  8. «Садзейнічалі расейскай агрэсіі». Пад санкцыі Эўразьвязу трапілі 20 беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў. Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (26 лютага 2022).
  9. Massnahmen im Zusammenhang mit der Situation in der Ukraine (ням.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях  (ням.).
  10. ROGASHCHUK Nikolai Mikhailovich (англ.). gov.uk  (англ.).
  11. Канада пашырыла санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. Наша Ніва (22 лістапада 2022).
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya