Мікалай Паўлавіч Пухаў
Мікалай Паўлавіч Пу́хаў[2] (13 (25) студзеня 1895—28 сакавіка 1958) — удзельнік Першай сусветнай, Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, генерал-палкоўнік (1944). Герой Савецкага Саюза (1943). БіяграфіяМ. П. Пухаў нарадзіўся ў вёсцы Грышова Калужскага павета (зараз Бабынінскі раён Калужскай вобласці Расіі). На ваеннай службе з 1916 года. Скончыў 2-ю Пецяргофскую школу прапаршчыкаў. Падчас Першай сусветнай вайны быў начальнікам коннай разведкі палка. Падчас Вялікай Айчыннай вайны М. П. Пухаў з чэрвеня 1941 года камандзір 304-й стралковай дывізіі на Паўночна-Заходнім фронце, са студзеня 1942 года — камандуючы 13-й арміяй у складзе Цэнтральнага, Варонежскага і 1-га Украінскага франтоў. Армія пад камандаваннем М. П. Пухава ўдзельнічала ў баях у ходзе Варонежска-Варашылаўградскай абарончай аперацыі, Варонежска-Касторненскай наступальнай аперацыі, Курскай бітве, фарсіраванні Дняпра, вызваленні Украіны, Беларусі, Польшчы, Берлінскай і Пражскай аперацыях. За ўмелае кіраванне войскамі арміі пры фарсіраванні рэк Дзясна, Дняпро, Прыпяць Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 16 кастрычніка 1943 года генерал-лейтэнанту Пухаву М. П. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Пасля вайны генерал-палкоўнік Пухаў камандуючы арміяй, войскамі Адэскай, Паўночна-Каўказскай, Заходне-Сібірскай і Сібірскай ваенных акруг. У 1952 г. скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Вышэйшай ваеннай акадэміі імя К. Я. Варашылава. З чэрвеня 1957 года М. П. Пухаў — Галоўны ваенны саветнік пры Румынскай Народнай Арміі. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1946—1958)[3]. Аўтар успамінаў «Гады выпрабаванняў» (выданне 1959 г.)[3]. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia