13-я армія (СССР)
![]() 13-я армія (СССР) (13 А) — фарміраванне (аператыўнае вайсковае аб’яднанне, армія) у складзе РСЧА падчас Другой сусветнай вайны і СА УС Саюза. 1-е фарміраванне (1939)17 верасня 1939 года войскі Чырвонай Арміі Савецкага Саюза перайшлі савецка-польскую мяжу, пачаўся паход Чырвонай Арміі у Заходнюю Украіну. 17 верасня 1939 года Адэская вайсковая група ўвайшла ў склад Украінскага фронту, але ўдзелу ў баявых дзеяннях не прымала. У складзе дзеючай арміі знаходзілася 17.9.1939-28.9.1939. У верасні 1939 года Адэская вайсковая група была пераіменаваная ў 13-ю армію[1]. У кастрычніку 1939 года створана Адэская ваенная акруга. 13-я армія ўвайшла ў склад войскаў акругі. КамандуючыКамандуючы войскамі: верасень — кастрычнік 1939 г. — камкор Піліп Аляксеевіч Парусінаў 2-е фарміраванне (1939—40)Сфарміравана падчас савецка-фінскай вайны 1939—40 гадоў на аснове аператыўнай групы камкора У. Д. Грэндаля 25 снежня 1939 года. Па заканчэнні вайны расфармаваная. КамандуючыКамандуючы войскамі:
ВоіныЗванні Героя Савецкага Саюза прысвоены Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 красавіка 1940 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з фінскай белагвардзейшчынай і праяўленыя пры гэтым доблесць і мужнасць звыш 90 воінам арміі. 3-е фарміраванне (з 1941 года)![]() Фарміраванне штаба арміі пачалося 5 мая 1941 года ў Магілёве, на тэрыторыі Заходняй Асобай ваеннай акругі. Па плане прыкрыцця дзяржаўнай мяжы, армія павінна была прыняць паласу на паўднёвай фасе беластоцкага выступу. Камандаванне на 22 чэрвеня 1941 года
Склад 13-й арміі паводле планаў савецкага камандавання
17 чэрвеня аператыўная група штаба 13-й арміі на чале з падпалкоўнікам С. П. Івановым прыбыла ў Баранавічы, у той жа дзень яна перабазавалася ў Навагрудак, дзе да 21 чэрвеня абсталявала ЗКП арміі. Напад Германіі 22 чэрвеня зблытаў планы савецкага камандавання. Штаб 13-й арміі атрымаў загад высунуцца з Магілёва ў раён Маладзечна, дзе яму былі падпарадкаваныя:
Армія атрымала загад падтрымаць дзеянні конна-механізаванай групы (КМГ) І. В. Болдзіна ў раёне Гродна ударам на Радунь, Араны, аднак натыкнулася на нямецкія войскі 3-й танкавай групы Г. Гота, якія выйшлі да Ліды, і была спыненая. 25 чэрвеня штаб 13-й арміі падвергнуўся нападу танкаў, панёс вялікія страты, пры гэтым страціў сувязь з войскамі. 27 чэрвеня штаб 13-й арміі выйшаў у раён Мінска і падпарадкаваў сабе войска на мінскім напрамку:
Аднак у выніку ахопаў нямецкіх танкавых груп войскі 13-й арміі апынуліся ў паўакружэнні ў раёне Мінска, 28 чэрвеня пакінулі Мінск і адышлі на ўсход на рубеж ракі Волма. На 30 чэрвеня ў распараджэнні 13-й арміі знаходзіліся 2-гі стралковы корпус (100-я і 161-я стралковыя дывізіі) і штаб 44-га стралковага корпуса; штаб арміі аднавіў сувязь з 50-й стралковай дывізіяй (засяродзілася ў раёне Лагойск, Плешчаніцы). 1 ліпеня штаб арміі аднавіў сувязь са штабам фронту, згубленую пасля пакідання Мінска. 8 ліпеня 1941 года адыходзячая на ўсход 13-я армія атрымала новую паласу абароны ў раёне Магілёва; у гэты ж дзень быў смяротна паранены яе камандуючы генерал-лейтэнант П. М. Філатаў (памёр у Маскве 14 ліпеня), новым камандуючым прызначаны генерал-лейтэнант Ф. М. Рэмезаў. Склад на 10 ліпеня 1941 года
10 ліпеня пачалося новае наступленне вермахта на ўсход, пры гэтым асноўныя сілы 13-й арміі апынуліся ў акружэнні ў раёне Магілёва (61-ы стралковы корпус і 20-ы мехкорпус) і на крычаўскім накірунку (20-ы стралковы корпус РГК і асноўныя сілы 45-га корпуса). 12 ліпеня штаб арміі зноў апынуўся пад ударам, загінула вялікая колькасць работнікаў штаба, быў цяжка паранены камандуючы арміяй генерал-лейтэнант Ф. М. Рэмезаў, замест яго быў прызначаны генерал-лейтэнант В. П. Герасіменка. 18 ліпеня ў аператыўнае падпарадкаванне 13-й арміі перадалі войскі 4-й арміі, раней выведзенай у рэзерв. Пасля стварэння 24 ліпеня Цэнтральнага фронту 13-я армія ўвайшла ў яго склад. Пасля пакідання Магілёва 27 ліпеня генерал-лейтэнант В. П. Герасіменка быў зменены генерал-маёрам Канстанцін Дзмітрыевіч Голубеў. Склад на 1 жніўня 1941 года
У пачатку жніўня ў выніку нямецкага наступу на Рослаўль правы фланг 13-й арміі быў разгромлены. Праціўнік прарваўся на Рослаў. Неўзабаве арміі былі падпарадкаваныя 52-я кавалерыйская дывізія і 21-я горна-кавалерыйская дывізія са складу групы генерал-палкоўніка А. І. Гарадавікова, затым для аднаўлення становішча ёй былі падпарадкаваныя іншыя злучэнні. Склад на 10 жніўня 1941 года
Новы нямецкі наступ на Гомель прывёў да рассячэння Цэнтральнага фронту. 14 жніўня 13-я армія была перададзена ў склад сфармаванага Бранскага фронту. 31 жніўня яе ўзначаліў генерал-маёр А. М. Гараднянскі. 28 жніўня 1941 года нямецкая 2-я танкавая група пачала наступ у паўднёвым напрамку, у тыл савецкага Паўднёва-Заходняга фронту. Удар наносіўся ў стык 21-й і 13-й армій. Склад на 1 верасня 1941 года
Спроба Бранскага фронту разграміць 2-ю танкавую групу Г. Гудэрыяна не ўвянчалася поспехам (Раслаўльска-Навазыбкаўская аперацыя). Злучыць флангі 13-й і 21-й арміям не ўдалося. Склад на 1 кастрычніка 1941 года
![]() 1 кастрычніка 1941 года ў рамках аперацыі «Тайфун» 2-я танкавая група Гудэрыяна групы армій «Цэнтр» прарвала на сваім цэнтральным участку абарону 13-й арміі Бранскага фронту А. І. Яроменкі на ўсю глыбіню і прасунулася на 60 км. 1 кастрычніка 24-ы мотакорпус заняў Сеўск. У выніку нямецкага наступу на Маскву 13-я армія, абараняўшаяся на сеўскім накірунку, была акружаная, да 18 кастрычніка 1941 года выйшла з акружэння, пры гэтым яе колькасны склад складаў менш адной дывізіі[2]. Пасля расфарміравання Бранскага фронту (10 лістапада 1941 года) 13-я армія — у складзе Паўднёва-Заходняга фронту, у снежні 1941 года ўдзельнічала ў Ялецкай наступальнай аперацыі. 24 снежня 1941 года зноў увайшла ў склад адноўленага Бранскага фронту. 3 студзеня 1942 года А. М. Гараднянскага на пасадзе камандарма змяніў генерал-маёр М. П. Пухаў, які камандаваў 13-й арміяй да канца вайны. Начальнікам штаба арміі да снежня 1943 года заставаўся генерал А. В. Петрушэўскі, з 31 снежня 1943 года да канца вайны — генерал-лейтэнант Г. К. Маландзін. Склад на 1 мая 1945 года
1942—45 гадыУ чэрвені—ліпені 1942 года 13-я армія ўдзельнічала ў Варонежска-Варашылаўградскай абарончай аперацыі, у пачатку 1943 года — у Варонежска-Касторненскай наступальнай аперацыі, летам 1943 года ў бітве на Курскай дузе (у складзе Цэнтральнага фронту). У верасні 1943 г. 13-я армія ў ходзе Чарнігаўска-Палтаўскай аперацыі імкліва прасунулася да Дняпра і першай з усіх савецкіх армій фарсіравала Дняпро. Затым у складзе Варонежскага і 1-га Украінскага франтоў 13-я армія ўдзельнічала ў вызваленні Правабярэжнай Украіны і Польшчы, захопе Сандамірскага плацдарма. У 1945 годзе 13-я армія ўдзельнічала ў Вісла-Одэрскай, Берлінскай і Пражскай аперацыях. Па заканчэнні вайны менавіта часці 13-й арміі ўзялі ў палон генерала А. А. Уласава. Адзначыўшыяся воіныУ гады Вялікай Айчыннай вайны звыш 350 воінам, якія змагаліся ў шэрагах арміі, было прысвоена званне Герой Савецкага Саюза. Пасля заканчэння вайныПасля заканчэння баявых дзеянняў злучэнні, якія ўваходзілі ў склад 13-й арміі, былі дыслакаваныя на тэрыторыю СССР. Упраўленне 13-й арміі, дыслакаванае ў Прыкарпацкай ваеннай акрузе (Роўна), атрымала ў падпарадкаванне гвардзейскія стралковыя дывізіі са складу 32-га, 34-га гвардзейскага стралковага корпуса былой 5-й гвардзейскай арміі. У 1957 годзе корпусное звяно ў кіраванні войскамі было скасавана, 10-я гвардзейская мехдывізія (застаючыся ў складзе 13 А) і стралковыя дывізіі арміі перафарміроўваліся ў мотастралковыя дывізіі. У далейшым склад 13-й арміі змяняўся і скарачаўся. У прыватнасці, з Венгрыі на Украіну неўзабаве прыбыла 17-я гвардзейская мотастралковая дывізія, у канцы 1950-х гг. скарачалася колькасць мотастралковых злучэнняў. У 1980-я гг. была расфармаваная мотастралковая дывізія ў г. Роўна. Пасля распаду Савецкага Саюза армія знаходзіцца ў складзе УС Украіны. У 1999 годзе ператворана ў 13-ы армейскі корпус УСУ . Склад на 1990 год
* Упраўленне (штаб) арміі — Роўна (5 Т-72, 22 БТР-70, 1 ЗС88)
Камандуючыя арміяй
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia