Мікалай Пракопавіч Мельнікаў
Мікалай Пракопавіч Ме́льнікаў[1] (20 снежня 1908 — 20 чэрвеня 1982) — вучоны ў галіне будаўнічай механікі і тэорыі формаўтварэння металічных канструкцый, акадэмік Акадэміі навук СССР (1979). БіяграфіяНарадзіўся у вёсцы Быкі (сучасная вёска Знамя ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). У 1934 годзе скончыў Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1933 г. працаваў у інстытуце «Гипростальмост» у Маскве. З 1944 года на пасадах упраўляючага маскоўскім аддзяленнем, галоўнага інжынера, намесніка дырэктара Дзяржаўнай праектнай канторы «Стальканструкцыя». З 1944года М. П. Мельнікаў на пасадзе дырэктара трэста «Праектстальканструкцыя» (сучасны Цэнтральны навукова-даследчы і праектны інстытут металаканструкцый імя М. П. Мельнікава). У 1952 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1962 годзе — доктарскую. У 1976 годзе быў абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР. Памёр М. П. Мельнікаў 20 чэрвеня 1982 г. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках. Навуковая дзейнасцьМ. П. Мельнікаву належаць працы па формаўтварэнню і кампаноўцы металаканструкцый розных галін прамысловасці і гаспадаркі, стальных канструкцый ядзерных рэактараў і метадах іх разліку, шматслойных звышмагутных сферычных пасудзін ціску і інш. Займаўся пытаннямі аўтаматызаванага праектавання металаканструкцый. Аўтар больш за 130 навуковых прац. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia